2008-07-29 12:22:51

Пад час Алiмпiйскiх гульняў у Кiтаi будуць цэлебравацца Святыя iмшы на розных еўрапейскiх мовах.


Кiтайскiя ўлады запэўнiлi, што пад час Алiмпiйскiх гульняў у галоўных хрысцiянскiх храмах Пякiну будуць служыцца Богаслужбы на французскай, нямецкай, гiшпанскай i iтальянскай мовах. Як iнфармуе прэса, афiцыйна прызнаная Пякiнская каталiцкая дыяцэзiя запрасiла ў кiтайскую сталiцу святароў з-за мяжы, каб у вернiкаў з розных куткоў свету была магчымасць мець душпастырскую апеку. Адначасова было сцверджана, што Кiтайская хрысцiянская рада надрукуе 100.000 экзэмпляраў Бiблii, якiя будуць распаўсюджвацца ў мейсцах правядзення алiмпiйскiх спаборнiцтваў.
У той жа час, ганконгскiя СМI паведамiлi, што з Пякiну быў высланы кiраўнiк Кiтайскага альянсу Цэркваў, пастар Цханга Мiндхуан. Лiчыцца, што гэта ёсць знакам камунiстычных уладаў таго, што кантакты духоўнага характару пад час правядзення Алiмпiйскiх гульняў будуць абмежаваныя.







All the contents on this site are copyrighted ©.