2008-07-29 12:21:38

Жыхары iтальянскага горада Брессаноне з вялiкай радасцю сустрэлi Свяцейшага Айца, якi прыехаў да iх на адпачынак.


Як ведаюць нашы сталыя слухачы, Свяцейшы Айцец распачаў свой летнi адпачынак у iтальянскай вобласцi Альто Аджыне.
“Вiтаем Вас у Вашым доме”, - з гэтымi словамi ў панядзелак 28 лiпеня звярнуўся да Бенедыкта XVI° а. Iво Музер, рэктар Вышейшай духоўнай семiнарыi г. Брессаноне, у якiм Свяцейшы Айцец правядзе два тыдня адпачынку.
“Мы жадаем, - сказаў рэктар семiнарыi, - каб Папа правёў некалькi дзён у сапраўдным адпачынку i спакоi”.
Мэр горада Брессаноне, якi знаходзiцца ў гарах на поўначы Iталii, таксама падкрэслiў, што прыезд Бенедыкта XVI° з’яўляецца для яго горада “гонарам i ўспрымаецца як вялiкая радасць”.
Двое дзетак падарылi Папе кошык з тыповымi мясцовымi прадуктамi, гарадскi аркестр выканаў для высокага госця некалькi ўрыўкаў з мясцовых фальклорных музычных твораў. Таксама i парафiяльны дзiцячы хор сустрэў Свяцейшага Айца сваiмi спевамi. Жыхары Брессаноне вiталi яго ўздоўж вулiц гiстарычнага цэнтра горада. У сваю чаргу, Бенедыкт XVI° звярнуўся да гараджан з акна старажытнай бiблiятэкi семiнарыi i паблаславiў усiх прысутных на плошчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.