2008-07-26 13:37:22

Codex Sinaiticus Ад 24 ліпеня у Інтэрнеце можна пачытаць Сінайскую Біблію (ці Кодэкс)Пра гэта аб'явіў Лейпцыгскі універсітэт (Германія)


Гэты тэкст лічыцца аўтэнтычным і самым старажытным са спісаў Бібліі. У маі мінулага, 2007 года Сінайская Біблія (ці Кодэкс,які перад рэвалюцыяй трымалі расейскія імператары ў Зімнім Палацы) ўпершынюpf за апошнія 70 год паказалася перад шырокай публікай на выставе ў Лондане.Тады Брытанская бібліятэка прадставіла святыні трох манатэістычных рэлігій для гэтай унікальнай выставы, выдаўшы іх са сваіх неабдымных багацейшых збораў. Усяго дэманстравалася 100 унікальных святых кніг. Аднім з найкаштаўнейшых экспанатаў і была Сінайская Біблія . Яе знайшлі ў манастыры Святой Кацярыны на Сінаі ў 19 стагоддзі. Рукапісная кніга (манускрыпт) на грэцкай мове была кладзеная ў 4 стагоддзі ад Раства Хрыстова, ўяўляе сабою. як лічаць спецыялісты, настаражытнейшы поўны спіс Святога Пісання з усімі 4-ма Эвангеллямі. Лічыцца, што гэта адзін з экземпляраў 50-ці першых спісаў Бібліі, зробленых на загад Ройнаапостальнага Рымскага імператара Канстанціна, сына Святой Алены. Пасля рэвалюцыі 1917 года каштоўнейшы манускрыпт быў прададзены Расіяй за мяжу. Цяпер Германскі універсітэт займаецца гэтым пергаментам і выладае яго ў лічбавым памеры ў Інтэрнеце на адрасе:www.codex-sinaiticus.net.








All the contents on this site are copyrighted ©.