Папа павітаў англіканскіх біскупаў на іхняй 13 Канферэнцыі. У асаблівым Пасланні
за подпісам Дзяржсакратара Ватыкану Тарчізіо Бертоне запэўніваецца моцная малітва
аб адзінстве.
Слова, звернутае да біскупаў на чале з Прымасам англіканскіх Цэркваў арцыбіскупам
Роўэнам Ўільямсам , пачынаецца так:"Нашы англіканскія браты могуць быць пэўнымі, што
многія вернікі каталіцкае Царквы далучаюцца да малітвы Папы аб Ласцы Айца Нябеснага
да ўдзельнікаў Ламберцкай Канфярэнцыі. Што ж тычыцца пытання аб рукапалажэнні жанчын
на святых айцоў, - чытаецца ў пасланні, - гэта спалучана з апостальскім паданнем,
утрывалым праз доўгія вякі, з самою вераю, перадаванай пад уплывам Духа Святога.
Гэтае пытанне працягвае кідаць выклік надзеі на магчымасць асягнення поўнага і бачнага
адзінства, якое ёсць здаўна мэтаю нашых агульных экуменічных намаганняў"