2008-07-22 14:22:42

Былы кiраўнiк дыплатычнай службы Апостальскай сталiцы, кардынал Торан, прыняў удзел у межрэлiгiйным спатканнi ў Мадрыдзе.


18 лiпеня кардынал Жан-Луi Торан выступiў з заключнай прамовай на межрэлiгiйным спатканнi ў Мадрыдзе. У прыватнасцi, ён сказаў: “Перад усiм жадаю выказаць падзяку Яго Велькасцi каралю Абдулле бен Абдулу Аль-Сауду, якi прапанаваў каралю Хуану Карласу I° супорацоўнiчаць з намi спадару Абдулле Аль Туркi, Генеральнаму сакратару Сусветнай мусульманскай лiгi.
З самага пачатку нашай сустрэчы кароль Абдулла засяродзiў увагу на мэце гэтай канфярэнцыi па дыялогу ў сваёй прамове, пад час якой заявiў наступнае: “Калi мы жадаем посьпеху ў вынiку гэтага гiстарычнага спаткання, мы павiнны засяродзiцца на тым агульным, што нас аб’ядноўвае, а менавiта – на глыбокай веры ў Бога, высакародных прынцыпах i маральных каштоўнасцях, якiя з’яўляюцца асновай рэлiгii”.
У гэтыя днi стала вiдавочным, што магчыма сустракацца, паважаць нашы рэлiгiйныя погляды, вучыцца новаму спосабу крочыць наперад па шляху дыялогу. На маю думку, мы ўпэўнiлiся ў агульнасцi многiх меркаванняў:
- вера ў Бога, Творцы жыцця;
- адказнасць за захаванне стварэння i рэсурсаў зямлi, якiя даручыў нам Стварыцель;
- святы характар чалавечай асобы i яе годнасцi i асноўныя правы, якiя паходзяць з гэтага;
- агульная заклапочанасць выкладаннем моладзi этычных i рэлiгiйных прынцыпаў;
- улада любовi, якая падзяляецца ўсiмi вернiкамi;
- цантральнае месца натуральнага закона”.
Далей кардынал Жан-Луi Торан падзялiўся сваiмi асабiстымi ўражаннямi. Першае: “Я лiчу неабходным заахвочваць вывучэнне рэлiгii аб’ектыўным чынам у школах i унiверсiтэтах. Я мяркую, што мы, у якасцi вернiкаў, павiнны надаваць адпаведны дар грамадству. Перад усiм, прыносячы сведчанне малiтоўнага жыцця, як iндывiдуальнага, так i агульнага, мы нагадваем, што “не адзiным хлебам жыве чалавек” i паказваем неабходнасць унутранага жыцця. Па-другое, гебрэi, хрысцiяне i мусульмане дэманструюць, што рэлiгii не з’яўляюцца нагодай для напружанасцi. Наадварот, яны прыносяць магутны патэнцыял для гуманiзацыi ўсяго грамадства. I ў рэшце, рэлiгiйная свабода павiнна ўключаць магчымасць для вернiкаў прыймаць актыўны ўдзел у публiчным абмеркаваннi, захоўваючы культурную, палiтычную i грамадскую адказнасць i быць прыкладам.
Такiм чынам, узiраючы ў будучыню, я, - зазначыў кардынал Торан, - бачу тры першасныя мэты, якiя патрабуюць хуткай рэалiзацыi:









All the contents on this site are copyrighted ©.