2008-07-21 14:13:28

Прапануем вашай увазе чаргтовыя старонкi з Кампендзiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


562 Маральныя абавязкi ёсць не толькi ў прафiсiяналаў, якiя працуюць у сродках масавай камунiкацыi, але i ў тых, што атрымлiваюць iнфармацыю. СМI, што iмкнуцца паводзiць сябе адказна, заслугоўваюць мець публiку, што разумее, якая адказнасць палягае на ёй. Першы абавязак спажыўца iнфармацыi – адрознiваць i выбiраць. Ясна акрэсленыя абавязкi, ад якiх нельга адмовiцца, ёсць у бацькоў, у семьяў i ў Царквы. Да тых, што працуюць у галiне сацыяльных камунiкацый, звёрнута магутнае i яснае папярэджванне св. Паўла: “Таму, абвергнуўшы хлусню, кажыце iсцiну кожны блiзкаму сваяму, таму што мы члены адзiн аднаго…. Нiякае гнiлое слова ды не зыйдзе з вуснаў вашых, а толькi добрае навучанне ў веры, каб яно прыносiла Божую Ласку тым, што слухаюць” (Эф 4, 25.29). Служэнне чалавеку праз пабудову чалавечага грамадства, заснаванага на салiдарнасцi, справядлiвасцi i любовi, i распаўсюджванне iсцiны аб чалавечым жыццi i аб яго канчатковым выкананнi ў Богу – галоўныя этычныя патрабаваннi да сродкаў масавай камунiкацыi.
У святле веры чалавечую камунiкацыю трэба разглядаць як шлях з Бабiлона да Пяцiдзясятнiцы, значыць як iмкненне, асабiстае i сацыяльнае, пераадолiць коллапс камунiкацыi (пар. Быццё 11, 4-8), адкрываючыся дару моў (пар. Дзеi 2, 5-11) i зносiнаў, адноўленых сiлай Духа, Якога паслаў Сын.
3. Служэнне эканомiцы
563 У складаным кантэксце сучаснай эканомiкi свецкi вернiк паклiканы кiравацца ва ўласных дзеяннях прынцыпамi сацыяльнага Настаўнiцтва Царквы. Неабходна, каб iх ведалi i прыймалi самi ўдзельнiкi эканамiчнай дзейнасцi: калi не прытрымлiвацца гэтых прынцыпаў, асаблiва прынцыпа верхавенства чалавечай асобы, якасць эканамiчнай дзейнасцi пагоршваецца.
Акрамя таго, хрысцьянiн павiнен руплiва разважаць у кантэксте культуры, iмкнуцца, перад усiм, ацэньваць iснуючыя цяпер мадэлi сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Звесцi пытанне аб развiццi да чыста тэхнiчнай праблематыкi – значыць праiгнараваць яго сапраўдны змест, якi ў сапраўднасцi мае дачыненне да “годнасцi асобнага чалавека i цэлых народаў”.
564 Дзеячы эканамiчнай навукi, тыя, што працуюць у гэтым сектары i што маюць палiтычную адказнасць, павiнны адчуваць настойлiвую неабходнасць па новаму разглядаць эканомiку: звярнуць увагу, з аднаго боку на жудасную матэрыяльную галечу мiлiярдаў людзей, а з iншага боку, на той факт, што “сучасныя эканамiчныя, сацыяльныя i культурныя структуры слаба адпавядаюць патрабаванням сапраўднага развiцця”. Законнае iмкненне да эканамiчнай эфектыўнасцi трэба ў больш поўнай меры ўзгадняць з патрабаваннямi палiтычнага ўдзелу i сацыяльнай справядлiвасцi. На практыцы гэта азначае натхняць салiдарнасцю сецiва эканамiчнай, палiтычнай i сацыяльнай узаемнай залежнасцi, што ўмацоўваюць працэсы глабалiзацыi, якiя цяпер адбываюцца. У гэту працу па перагляду эканомiкi – працу дакладна арганiзаваную, якой належыць паўплываць на ўспрыняцце эканамiчных рэалiй, - вельмi каштоўны ўклад уносяць хрысцiянскiя аб’яднаннi, што дзейнiчаюць у эканамiчнай сферы: асацыяцыi працаўнiкоў, прадпрыймальнiкаў, эканамiстаў.
4. Служэнне палiтыцы
565 Для свецкiх вернiкаў палiтычная дзейнасць – гэта годнае i адказнае выкананне хрысцiянскага доўга служыць iншым. Iмкненне да агульнага дабра ў духу служэння, развiццё справядлiвасцi i асаблiвы клопат аб бедных i пакутуючых, павага да аўтаномii зямных спраў, прынцып субсiдыярнасцi, садзейнiчанне дыялогу i ўмацаванне мiру ў кантэксте салiдарнасцi – вось арыенцiры, якiмi павiнны кiравацца свецкiя хрысцiяне ў сваёй палiтычнай дзейнасцi. Усе вернiкi, таму што ў iх ёсць грамадзянскiя права i абавязкi, заклiканы паважаць гэтыя арыенцiры, а асаблiва цвёрда павiнны прытрымлiвацца iх тыя, хто непасрэдна вырашае iнстытуцыянальныя задачы, працуючы са складанымi грамадска важнымi праблемамi, цi то ў мясцовай адмiнiстрацыi, цi то ва ўстановах нацыянальнага i мiжнароднага ўзроўняў.
566 Адказныя задачы ў сацыяльных i палiтычных iнстытутах патрабуюць заняць строгую i ясную пазыцыю, якая ясна прадэманструе – праз паважны ўклад у палiтычную дыскусiю, планаванне i выбар дзеянняў, - што абсалютна неабходна даваць маральную ацэнку сацыяльнаму i палiтычнаму жыццю. Недахоп увагi да маральнага вымярэння вядзе да дэгуманiзацыi грамадскага жыцця, сацыяльных i палiтычных iнстытутаў i ўмацоўвае “структуры граха”: “Жыць i дзейнiчаць у палiтыцы згодна з ўласным сумленнем – не значыць рабскi прытрымлiвацца не адпаведных палiтыцы прынцыпаў цi нейкага канфесыялiзму; для хрысцiянаў гэта значыць уносiць свой паслядоўны ўклад у агульную справу, каб палiтычнымi сродкамi ўсталяваць больш справядлiвы i адпавядаючы годнасцi чалавечай асобы парадак”.
567 У кантэксте палiтычных абавязкаў свецкага вернiка трэба надаць асаблiвую ўвагу падрыхтоўцы да здзяйснення ўлады, якую павiнны прыняць на сябе вернiкi, асаблiва калi на такую пасаду iх узводзiць давер суграмадзянаў, згодна дэмакратычным правiлам. Хрысцьянiн павiнен ацэньваць сiстэму дэмакратыi “у той меры, у якой яна забяспечвае ўдзел грамадзянаў у палiтычным выбары, гарантуе iм магчымасць абiраць i кантраляваць уласных кiраўнiкоў цi змяшчаць iх мiрным чынам, калi гэта з’яўляецца мэтазгодным”. Хрысцьянiн мае абавязак непрыймаць тайныя арганiзацыi, якiя iмкнуцца ўплываць на функцыянаванне законных iнстытутаў улады цi шкодзiць iм. Ажыццяўленне ўлады павiнна мець характар служэння, якое заўсёды застаецца ў рамках дабра: той, хто здзяйсняе палiтычную ўладу, мае абавязак зводзiць у адно высiлкi ўсiх грамадзянаў у гэтым напрамку не ў аўтарытарнай форме, але выкарыстоўваючы маральную сiлу, якую мае свабода.







All the contents on this site are copyrighted ©.