2008-07-21 13:37:00

Закончылася Апостальскае Падарожжа Бэнэдыкта 16 ў Аўстралію


У апошнім дні свайго знаходжаньня ў Сыднэй Папа раніцай адслужыў, у форме прыватнай Сьвятую Імшу, ў якой ўдзельнічалі некаторыя ахвяры сэксуальных злоўжываньняў да якіх дапусьціліся аўстралійскія духоўныя. Пасьля Імшы Папа сустрэўся з двума жанчынамі і двума мужчынамі, якія ў дзяцінстве зазналі сэксуальнага злоўжываньня. Была гэта непрадказана сустрэча, якая прайшла ў клімаце “глыбокага ўзрушэньня”.
Як паінфармавала ватыканскае прэсавае бюро Бэнэдыкт 16 “выслухаў расказаў сваіх суразмоўцаў, іх суцяшаў і запэўніў аб сваёй блізкасьці. Гэтым бацькаўскім жэстам Сьвяцейшы Айцец зажадаў праявіць яшчэ раз сваю турботу пра ўсіх, якія пацярпелі з прычыны сэксуальных злоўжываньняў”.
Затым Папа сустрэўся з добраахвотнікамі, якіх было больш за 12-ць тысяч, якія прыбылі не толькі з Аўстраліі але таксама і з іншых частак сьвету. Яны дапамагалі ў спраўным правядзеньні Сусьветнага Дня Моладзі. “Жадаю падзякаваць усім вам за вялікае заангажаваньне ў правядзеньні без перашкод ўсіх здарэньняў зьвязаных з Сусьветным Днём Моладзі. Усе здарэньні патрабавалі акуратнай кардынацыі. Вашыя намаганьні падрыхтавалі ніву для наладжваньня прыязьні паміж маладымі людзьмі, што прыбылі з розных краін сьвету, ўзмацоўваючы іхнюю любоў да Хрыста і да ягонага Касьцёла.
Пасьля гадзіны 9-й аўстралійскага часу, калі на Беларусі было пасьля 2-й ночы, Бэнэдыкт 16 прыбыў на міжнароднае лётнішча Сыднэю, каб разьвітацца з гэтаю краіна. У аэрапарту былі прысутныя царкоўныя і дзяржаўныя ўлады Аўстраліі. У сваёй разьвітальнай прамове Папа не скрываў свайго задавальненьня з ходу Сусьветнага Дня Моладзі. Урачыстасьці, ў якіх ён удзельнічаў, назваў “вялікім сьвятам маладосьці і таго, чым ёсьць Касьцёл”
У рэваншы прэм”ер Аўстраліі развітваючыся з Папам сказаў: “У гэтым тыдні, Ваша Сьвятасьць, мы адчуваем, што Ты стаў адным з нас”.
Прылёт Бэнэдыкта 16 на рымскае лётнішча “Чампіно” ёсьць прадбачаны каля гадзіны 23-й рымскага часу ў панядзелак 21-га ліпеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.