2008-07-20 16:04:22

У нядзелю Папа таксама асобна падзякваў арганізатарам і дабрадзеям СДМ 2008."Пэўны, што гэта дала вам, дарагія сябры, незабыўны вопыт сілы Духа Святога"


Папа адзначыў вялікую шчодрасць ў дапамозе - як матэрыяльнай, так і маральнай, што зрабіла незабыўным гэты выдатны Дзень моладзі. Падзякваўшы кардыналу Пэлю, Бенедыкт 16 абвясціў прысутным,што той расказваў падрабязна аб кожнай прыгожай ініцыятыве,ацэненай і каштоўнай для жыцця сусветнае Царквы."Жадаю падзяцваць кожнаму з вас - аднаму за адным, - усклікнуў Папа. 1 не толькі за ўзнёсак, але таксама і за прадэманстраваны вамі давер да маладосці і вашай адкрытасці на Божыя Ласкі, якія зышлі у гэтыя дні ў сэрцы ўсіх. Будзем маліцца, каб гэты натхнёны ўклад, які зрабілі многія з вас, расквітнеў праз жыццё юнакоў і дзяўчат цэлага свету, праз жыццё цэлае Царквы Хрыстовае праз самую будучыню гэтага земскага свету." Далей Папа , спаслаўшыся да словаў святога Паўла, што больш радасці ў даванні, чым ў атрыманні, пажадаў, каб падзячныя дары сышлі на ўсіх, хто праявіў у гэтыя дні заангажаванасць і шчодрасць, каб Дзень маладосці ў Сыднеі стаўся невычэрпнай крыніцай блаславенства на іхняе жыццё."Ніколі не сумнявайцеся у праўдах,абяцаных Госпадам нашым, што кожны раз. калі мы аддаемся усёю сваёю творчасцю, энергіяй, усёю асобаю, дзелімся сваімі сродкамі - атрымліваем яшчэ больш багаты адказ. З гэтымі пачуццямі яшчэ раз дзякую кожнаму з вас!". - завершыў Бенедыкт 16, перадаўшы аўстралійцаў апецы Паўднёвай Багародзіцы - Дапаможніцы хрысціянаў і надаючы ўсім сваё апостальскае блаславенства.







All the contents on this site are copyrighted ©.