Зрабіце так, каб мудрасьць, мужнасьць і пабожнасьць ставаліся знакамі вашае велічы.
Сьвятая Імша з аўстралійскімі біскупамі
У суботу 19-га ліпеня а гадзіне 9-й паводле сыднэйскага часу, калі ў Беларусі
была гадзіна 1-я ночы, Бэнэдыкт 16 прыбыў да Сабору Сьвятой Марыі, каб адслужыць
Сьвятую Імшу разам з аўстралійскімі біскупамі ды сэмінарыстамі і паслушнікамі. У часе
Эўхарыстыі быў высьвячаны новы алтар. Варта прыгадаць, што Сьвятыя Літургіі ў гэтай
Катэдры служылі Папа Павал 6-ы ў 1970-м годзе і Ян Павал ІІ два разы ў 1986 і 1995-м.
Сабор можа зьмясьціць 3-ы тысячы вернікаў. У сваім казаньні Папа прывітаў усіх,
але ў асаблівы спосаб сэмінарыстаў, законнікаў і законніц, якія зьяўляюцца “знакам
надзеі Божага Народу”. Яны маюць заданьне будаваць Божы Дом для будучых пакаленьняў.
Сьвяцейшы Ацйцец прыпомніў таксама і тых, якія ў мінуўшчыне далі ўклад у пабудову
Касьцёла ў Аўстраліі. У асаблівы спосаб прыпомніў айца Джэрэмію О”Флынна. Адносна
высьвячэньня новага Алтара, Папа прыпомніў, што “кожны алтар зьяўляецца сімбалям Ісуса
Хрыста, Які прысутны ў Касьцёле як сьвятар, алтар ды ахвяра. Таксама і мы, зьвярнуўся
Папа да прысутных, ахвяраваліся служыць Богу і будаваць Ягонае Каралеўства. Затым
Папа гаварыў аб цяжкасьцях у пасьвячаным жыцьці. Яно патрабуе пастаяннага наверненьня,
поўнае адданасьці Богу. “Хай гэтая Імша, ў прысутнасьці Наступніка Пятра, стане момантам
паўторнага аднаўленьня Касьцёла ў Аўстраліі. Жадаю зрабіць адыход, каб прызнаць сорам,
які мы ўсе адчувалі з прычыны сэксуальных злоўжываньняў адносна няпаўналетніх з боку
некаторых сьвятароў і духоўных гэтае краіны. Гэтыя правіннасьці, якія зьяўляюцца
так цяжкім здрадніцтвам адносна даверу, павінны быць асуджанымі ў адпаведны спосаб.
Яны выклікалі вялікі боль і зрабілі шкоду сьведчаньню Касьцёла. Прашу вас усіх праявіць
падтрымку і дапамогу вашым біскупам ды што супрацоўнічаюць з імі ў перамаганьні гэтага
зла- дадаў Бэнэдыкт 16. Папа выказаў таксама перакананьне, што ахвяры павінны атрымаць
спачуваньне і апеку а адказныя за гэтае зло мусяць быць пастаўленыя перад судом. Я
глыбока засмучаны з прычыны болю і цярпеньня, зазнанага ахвярамі і запэўніваю іх,
што як душпастыр таксама і я падзяляю іхнія цярпеньні На заканчэньне прамовы Папа
пажадаў аўстралійскаму Касьцёлу “каб гэты час ачышчэньня прынёс аздараўленьне, прымірэньне
і яшчэ большую вернасьць маральным патрабаваньням Эвангэльля.