2008-07-18 13:55:25

Падарожжа Папы ў Аўстралію: экумэнічная сустрэча


Маленькая беларуская дэлегацыя прымае ўдзел ва ўсіх найважнейшых падзеях.Вось што расказваюць яе члены:
RealAudioMP3
Пятніца 18-га ліпеня была чарговым днём Апостальскага Падарожжа Бэнэдыкта 16 ў Аўстралію. Раніцай а гадзіне 10.30 аўстарлійскага часу Папа сустрэўся з прадстаўнікамі іншых хрысьціянскіх рэлігій ў Крыпце Катэдры Сьвятой Марыі ў Сыднэі. Прывітаў Папу гаспадар сустрэчы кардынал Джордж Пэль. Затым узяў слова англіканскі біскуп монс. Форсыт, які сказаў, між іншым, “Я сьвядомы, што існуюць ды застаюцца не развязанымі вялікія і важныя разыходжаньні паміж намі, ўключна, калі дазволіце, таксама розьніцы адносна Прымату Рамскага Папы. У многіх пунктах першанство Каталіцкага Касьцёла мы адобрываем. Калі б моцнае настойваньне Рыму адносна Хрыста як адзінага Збаўцы сьвету, адносна натуры трохадзіннага Бога, Сьвятой Тройцы, боскасьці Хрыста ды шэрагу важных догмаў хрысьціянства- сказаў англіканскі біскуп,- жыцьцё іншых Хрысьціянскіх Цэркваў было б на многа больш цяжкім, асабліва для нас на Захадзе.”

Папа Бэнэдыкт 16 у сваёй прамове з пачатку падзякаваў Богу за гэтую сустрэчу і супольную малітву з прадстаўнікамі іншых хрысьціянскіх рэлігій, якія існуюць у Аўстраліі, дзе пражывае многа этнічных і рэлігійных груп; Краіна надае вялікае значэньне рэлігійнай свабодзе. Выяўленьнем гэтага ёсьць “Пагадненьне”, што было падкпісана ў 2004-м годзе членамі Нацыяльнае Рады Цэркваў Аўстраліі. Дакумант прызнае супольнае заангажаваньне, паказвае мэты, абвяшчае нязгодныя пункты, але зважае на гэтыя розьніцы.
Затым Папа працытаваў Сьвятога Паўла, які падкрэсьлівае важнасьць Хросту, каб стацца членамі Цела Хрыста. Хрост зьяўляецца пачатковым пунктам экумэнічнага руху, але не ёсьць канчактовым прызначэньнем. Экумэнічны Рух намерваецца ў канчатковае і супольнае служэньне Эўхарыстыі, якую Хрыстос даручыў сваім Апосталам як Сакрамант адзінства Царквы. Мы мусім быць упэўненыя, што аднаго дня супольная Эўхарыстыя падкрэсьліць нашае рашэньне любіць і служыць адзін аднаму ў насьледаваньні нашага Госпада. З біблійнымі выяўленьнямі “цела” і “сьвятыні” , Сьвяцейшы Айцец зьвярнуў увагу як Сьвяты Павал выказваецца адносна адзінства і падзелаў, якія дазваляюць Царкве ўзрастаць. Сам Хрыстос мае ў сабе- падкрэсьліў Папа- гэтыя выяўленьні “цела” і “сьвятыні” . Грамадзянамі гэтага “Божага дому” ёсьць усе хрысьціяне дык мусяць працаваць разам, каб будынак застаўся трывалым”.


Пасьля гэтых сустрэчаў Бэнэдыкт 16 у рэзыдэнцыі арцыбіскупа Сыднэю паабедаў з 12-мі маладымі людзьмі розных нацыянальнасьцей, па дзьвух ( хлапец і дзяўчына) з усіх кантынэнтаў сьвету.
Каля гадзіны 8-й раніцы паводле менскага часу ў пятніцу 18-га ліпеня, Папа зноў прыбыў да Катэдры Сьвятой Марыі ў Сыднэі, каб удзельнічаць у Крыжовай Дарозе. Шлях “Крыжовае Дарогі” вёў праз многія часткі гораду. Папа ўдзельнічаў толькі на першай стацыі. Рэшту глядзеў праз тэлебачаньне.
А вось далейшыя падзеі дня з падарожжа Папы ў Аўстралію








All the contents on this site are copyrighted ©.