2008-07-17 13:59:08

Сыднэй 2008-- цырымонія прывітаньня Папы Бэнэдыкта 16


Папа Бэнэдыкт 16 закончыў адпачынак у навучальным цэнтры ордэну «Опус Дэі» ў Кэнтгурсьце ды перанёсся да сядзібы арцыбіскупа Сыднэю блізка катэдры. Тымчасам серада 16-га ліпеня была для ўдзельнікаў сусьветнае сустрэчы моладзі першым днём катахэзаў, якія прамаўляюць у розных моўных групах запрошаныя кардыналы і біскупы. Катахэзы для моладзі ў Сыднэі будуць адбывацца 16, 17, і 18 ліпеня. На заканчэньне катахэзы цэлебруецца Сьвятая Імша.
Чацьвер 17-га ліпеня Сьвяцейшы Айцец пачаў ад Сьвятой Імшы, якую адслужыў у прыватнай форме ў Сядзібе Арцыбіскупа. Затым а гадзіне 9-й раніцы аўстралійскага часу, калі ў нас на Беларусі была гадзіна 2-я ночы, прыбыў на палацу Губэрнатара ў Сыднэі, дзе адбылася цырымонія прывітаньня Папы. Сьвяцейшага Ацца прынялі прэм»ер Аўстраліі Кэвін Руддэм ды Гэнэральны Губэрнатар Міхаэль Джэффэры.
У сваёй прывітальнай прамове Бэнэдыкт 16 падзякаваў як дзяржаўным так і царкоўным уладам за запросіны наведаць Аўстралію ды за магчымасьць прыняць удзел у 23-м Сусьветным Дні Моладзі.
«Хтосьці мог-бы запытацца, што падштурхоўвае моладзь ўзьняць так доўнае падарожжа, каб удзельнічаць у здарэньні такога роду.- запытаўся Папа. Ужо ад пачатку, ад 1986-га году ёсьць бачным, што моладзь жадае сустрэцца разам, каб паглыбіць сваю веру ў Хрыста ды падзяліцца з іншымі сваімі радаснымі дасьведчаньнямі быць у лучнасьці з Касьцёлам. Для мяне- сказаў далейПапа- ёсьць радасьцю быць разам з імі. Сусьветны Дзень Моладзі мяне напоўнівае даверам да будучыні Касьцёла ды будучыні нашага сьвету. RealAudioMP3
Ужо ад 18-га стагоддзя Аўстралія сталася месцам жыхарства для эмігрантаў з цэлага сьвету. Аднак перад імі, на працягу многіх гадоў, адзінымі жыхарамі гэтае зямлі былі абарыгены. Нядаўна урад Аўстарліі выказаў глыбокі боль ды перапрасіў тутэйшыя гароды за цярпеньні і крыўды, якія яны зазналі ў мінулым з рук белага насельніцтва, якое прыбывала сюды. Папа акрэсьліў гэты крок як «адважнае рашэньне, каб прызнаць несправядлівасьць, што была зроблена у мінулым карэннаму насельніцтву гэтае зямлі. Дадаў, што акт прабачэньня гэта таксама надзея для ўсіх, якія шукаюць праўды. Далей Папа ў сваім выступленьні прыпомніў аб адказнасьці за наш Зямны Шар ды натуральнае асяроддзе перад наступнымі пакаленьнямі, спасылаючыся такім чынам да ўражлівасьці аўстралійцаў адносна праблемаў зьменаў клімату.


Пасьля прывітальнае цырымоніі Бэнэдыкт 16 прыбыў да Капліцы ў памяць «Мэры МакКілоп» першай Бласлаўлёнай аўстралійскай зямлі, якая жыла ў гадах 1842-1909 ды апекавалася беднымі і непісьменнымі. Мэры МакКілоп заснавала Зграмаджаньне Законніц Сьвятога Язэпа. Сьвяцейшы Айцец доўга маліўся пры ейнай магіле.








All the contents on this site are copyrighted ©.