2008-07-17 15:20:41

SMS:"Малады сябра! Бог і Ягоны народ чакаюць ад цябе шмат, бо маеш у сабе найбольшы дар Айца: Дух Езуса!" -Падпісана "Бенедыкт 16".Такія эсэмэскі атрымалі ўсе на свае мабільныя тэлефоны.


Пятніца - трэці дзень чування з Папам Рымскім у рамках Фестывалю маладосці, які ўключае 450 падзей. Гэта, найперш, катэхічныя лінгвістычныя групы, дзе юнакі і дзяўчаты слухаюць пастыраў. Каляндар гэтага трохдзённага засяроджання ўключае, напрыклад, сустрэчу з кардыналам Шонбарнам у тэме "Стварэнне і эвалюцыя", "круглы стол" пад кіраўніцтвам тэолага Крыстафора Увеста аб праблемах сэксуальнасці і правільнага разумення гэтага Божага дару і дэбаты па тэме міжрэлігійнага дыялогу пад старшынствам апостальскага нунцыя ў Егіпце монс. Фіцжэральда, дзе паўдзельнічаюць муфты Патэжль ад мусульманаў і рабін Кноль ад юдэяў. На сотавікі ўдзельнікам СДМ было перададзенае па-ангельску прывітанне Папы Бенедыкта 16, якое вы бачыце ў загалоўку. RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.