2008-07-16 13:57:38

ІХ Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі



Да серады 16-га ліпеня Сьвяцейшы Айцец адпачываў у навчальным цэнтры Ордэна “Опус Дэі” , які знаходзіцца ў Кэнтгурсьце, непадалёк ад Сыднэй. Кожнага дня адпраўляў там, у форме прыватнай, Сьвятую Імшу ды адбываў прагулкі са сваімі двума сакратарамі. Музыкі з аркестра Sydney Symphony Fellows зноў далі канцэрт, ужо чарговы для Папы, ўпісваючыся тым самым да ліку нешматлікіх артыстаў, якім было дадзена выступіць перад Рымскім Папам два разы і то дзень пасьля дня.
За тое у самую сераду 16-га ліпеня, каля гадзіны 18-й аўстралійскага часу, а 10-й рымскага, Бэнэдыкт 16 пакінуў Кэнтгурст ды прыбыў у дом Cathedral House ў Сыднэі, які будзе ягонаю рэзыдэнцыяю ў часе другой часткі Апостальскага Падарожжа ў Аўстралію, якое пачнецца афіцыяльна ў чацьвер 17-га ліпеня цырымоніяй прывітаньня. Больш аб гэтым мы будзе інфармаваць у нашай заўстрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.