2008-07-14 15:04:37

Прапануем вашай увазе чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


556 Цэласнае ўдасканальванне асобы i дабро ўсяго грамадства – вось галоўныя мэты культуры – прыярытэт у сацыяльнай i палiтычнай дзейнасцi свецкiх вернiкаў. Неўвага да гэтага вымярэння лёгка пераўтварае культуру да абяднення чалавецтва. Культура можа стаць няплоднай i пачаць iмкнуцца да ўпадку, калi “замыкаецца ў сабе i спрабуе ўвекавечыць састарэлыя формы жыцця, абвяргаючы ўсялякi абмен меркаваннямi цi дыскусiю, у якой шукаюць праўду аб чалавеку”.
Наадварот, фармаванне культуры, здольнай узбагацiць чалавека, патрабуе ўдзелу усёй яго асобы, якая ўжывае ў гэтай галiне свой творчы патэнцыял, розум, веданне свету i людзей, а акрамя таго, прыносiць сюды ўласную здольнасць да самакантролю, самаахвяраванню, салiдарнасцi i гатоўнасцi сцверджваць агульнае дабро.
557 Сёння сацыяльная i палiтычная дзейнасць свецкага вернiка ў культурнай сферы набывае некаторыя ясныя напрамкi. Першы – гарантаваць кожнаму агульнае права на гуманную i цывiлiзаваную культуру, адпаведную “асабiстай годнасцi… без якой-бы то нi было дыскрымiнацыi па прызнаку нацыянальнасцi, пола, краiны, рэлiгii цi сацыяльнага становiшча”. Гэта права мае на ўвазе права семьяў i асобаў на свабодную i адкрытую школьную адукацыю, свабоду карыстацца сродкамi сацыяльнай камунiкацii (дзеля гэтай свабоды трэба пазбягаць любых форм манапалiзму i iдэялагiчнага кантролю), свабоду даследванняў, свабоду распаўсюджваць свае погляды, весцi дыскусii i спрэчкi. Беднасць многiх народаўабумоўлена ў тым лiку i разнастайнымi формамi культурнай дэпрiвацыi i непрызнання культурных праў. Выхаванне i фармацыя асобы заўсёды былi першаснай задачай хрысцiянскага сацыяльнага дзеяння.
558 Другi напрамак, накiраваны да адказнасцi свецкага вернiка, мае адносiны да зместу культуры, значыць да iсцiны. Пытанне аб iсцiне прынцыпiяльна важнае для культуры, таму што “у кожнага чалавека застаецца абавязак прыймаць пад увагу ўсю поўню чалавечай асобы, у якой асаблiвае месца займаюць вартасцi розуму i волi, сумлення i братэрства”. Правiльная антрапалогiя – крытэрый паясняння i спраўджвання ўсiх гiстарычных формаў культуры. Устаноўка хрысцьянiна ў культурнай сферы ёсць супрацьлеглай любому рэдукцыянiстскаму i iдэялагiчнаму ў’яўленню аб чалавеку i аб жыццi. Дынамiзм адкрытасцi iсцiне гарантаваны, перад усiм, тым, што розныя нацыянальныя культуры – гэта, па сутнасцi, розныя спосабы адказаць на пытанне аб сэнсе асабiстага iснавання”.
559 Хрысцiяне павiнны iмкнуцца да поўнага выяўлення вартасцi рэлiгiйнага вымярэння культуры. Гэта задача ёсць вельмi важнай для падвышэння якасцi чалавечага жыцця на iндывiдуальным i сацыяльным узроўнях. Сапраўды, пытанне, якое паходзiць з таямнiцы жыцця i адсылае да самай вялiкай Таямнiцы, Таямнiцы Бога, знаходзiцца ў цэнтры усякай культуры; калi гэта пытанне адхiляюць, руйнуецца культура i маральнае жыццё нацыi. Аўтэнтычнае рэлiгiйнае вымярэнне належна чалавеку i дазваляе яму развярнуць шматбаковую дзейнасць у такой перспектыве, у якой яна набывае сэнс i напрамак. Рэлiгiйнасць цi духоўнасць чалавека выяўляецца ў формах культуры, ажыўляючы i натхняючы iх. Аб гэтым сведчаць шматлiкiя мастацкiя творы ўсiх часоў. Калi адмаўляецца рэлiгiйнае вымярэнне чалавека цi народа, сама культура прыходзiць у заняпад, а часам i ўвогуле знiкае.
560 Развiваючы сапраўдную культуру, свецкiя людзi павiнны надаваць вялiкую ўвагу сродкам масавай камунiкацii, разглядаючы, перад усiм, змест шматлiкiх выбараў, якiя здзяйсняюць людзi. Хаця ж гэтыя выбары i змяняюцца ад групы да групы i ад iндывiдыума да iндывiдыума, яны заўсёды маюць маральную вагу, i ацэньваць iх трэба ў гэтым ракурсе. Каб правiльна выбiраць, трэба ведаць нормы маральнага парадка i правiльна iх ужываць. Царква з’яўляецца для нас прыкладам доўгай традыцыi i мудрасцi, укарэненай у боскiм Адкрыццi i чалавечым разважаннi; багаслоўская арыентацыя гэтай традыцыi служыць важным каррэктывам як у адносiнах “”атэiстычнага” рашэння, якое пазбаўляе чалавека адной з яго галоўных складаючых – духоўнай, - так i ў адносiнах усё дазваляючых i спажывецкiх рашэнняў, якiя iмкнуцца рознымi спосабамi ўпэўнiць чалавека ў тым, што ён не залежыць ад любога закона i ад Бога”.
Гэта традыцыя не судзiць сродкi масавай камунiкацыi, а хоча iм паслужыць: “культура мудрасцi, якая належыць Царкве, дапаможа iнфармацыйнай культуре сродкаў сацыяльнай камунiкацii не пераўтварыцца ў награмаджанне безсэнсоўных фактаў”.
561 Свецкiм вернiкам трэба глядзець на сродкi камунiкацii як на патэнцыяльную зброю салiдарнасцi: “Салiдарнасць узнiкае як вынiк праўдзiвых i шчырых паведмленняў i свабоды абмена iдэямi, якiя спрыяюць знакомству з iншымi людзмi i ўзнiкненню павагi павагi да iх”. Гэта не адбываецца, калi сродкi сацыяльнай камунiкацii выкарыстоўваюцца для пабудовы i падтрымкi эканамiчных сiстэм, якiя служаць прагнасцi i алчнасцi. У выпадках сур’ёзнай несправядлiвасцi рашэнне поўнасцю iгнараваць некаторыя аспекты чалавечых пакутаў указвае на вынаходлiвасць, якую нiчым не апраўдаць. Структуры i палiтыка камунiкацый размеркаванне тэхналогiй – вось фактары, якiя спрыяюць таму, што некаторыя людзi маюць шмат iнфармацыi, а iншыя не, у эпоху, калi росквiт i нават выжыванне залежаць ад iнфармацыi. Такiм чынам сродкi сацыяльнай камунiкацыi павялiчваюць несправядлiвасць i нероўнасць, прыводзячы да тых пакутаў, аб якiх ужо потым паведамляюць у навiнах. Камунiкацыйныя i iнфармацыйныя тэхналогii, так сама як i навучанне ў гэтай галiне павiнны быць накiраваны на выкараненне падобнай несправядлiвасцi i падобнай няроўнасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.