2008-07-14 12:01:43

Вікарны біскуп Сіднэю Антоні Фішэр падкрэсліў для інфармацыйнага агенства "Зеніт" экуменічны і міжрэлігійны памер Сусветнага Дня моладзі (СДМ - GMG).


Біскуп з'яўляецца каардынатарам Дня і сцвярджае, што ў часе ўсіх акцый свята маладосці будзе на практыцы ажыццяўляцца для членаў усіх цэркваў і рэлігій хрысціянская любоў, бо ўсе католікі Аўстраліі адчынілі свае дамы і свае сэрцы гасцям СДМ - GMG. Таксама зрабілі і іншыя аўстралійцы: ісламская вучэльня МалекФахед ў Грыйнкары, напрыклад, дае гасціннасць 300 юнакам - удзельнікам Дня. Галоўны рабін Сіднэю Жэркмі Лаўрэгс заявіў журналістам, што юдэйская грамада Аўстраліі цэніць сардэчнасць і павагу з боку арганізатараў Фесту каталіцкай і дадаў, што візіт Папы Бенедыкта 16 дае прыклад падвышэння веры ў Бога, якая так неабходная ўсяму аўстралійскаму грамадству. Ён выказаў радасць з таго факту, што Папы Рымскія нашых часоў маюць прыгожыя адносіны з рабінамі Рыма і Італіі і ўносяць значны ўклад у паляпшэнне стасункаў праз пераадоленне дактрынальных і літургічных розніц ў юдаізме і хрысціянстве. Старшыня Экуменічнай рады Новага паўднёвага Уэлсу і Міністр Аб'яднанай Царквы прэпадобны Тара Курлеуіс падкрэслівае , што, незалежна ад форм абажання Бога, сусветны Дзень Моладзі запальвае сэрцы ўсіх веруючых у Бога.
Асаблівы знак экуменізма - цэнтр грамады з Тэзе, якая дзейсна працуе ўжо 2 тыдні. У ім збіраюцца не толькі хрысціяне, яўрэі і мусульмане, але таксама будысты і індуісты ;яны ёсць прысутнымі на сустрэчах і дыскусіях. Як падкрэсліў каардынатар СДМ - GMG дапаможны біскуп Сіднэю Антоні Фішэh_усяго 300 ініцыятыў праходзяць пад знакам экуменізму: У Крыжовым шляху прымуць удзел усе хрысціяне сумесyf з прадстаўнікамі іншыx манатэістычныx вернікаў, працуе лабараторыя жаночых яўрэйскіх танцаў, рыхтуецца спектакль з акторамі і спевакамі- мусульманамі, католікамі, праваслаўнымі і яўрэямі. "Сапраўдная вера спалучаная з надзеяй і любоўю , а шчырая вера трывае ў міры і дружалюбнасці", - падкрэсліў каардынатар.







All the contents on this site are copyrighted ©.