2008-07-14 12:45:17

Бэнэдыкт 16 ў дарозе ў Сыднэй: прэсавая канфэрэнцыя на палубе самалёту


На палубе самалёту, згодна з традыцыяю, адбылася прэсавая канфэрэнцыя. Папа адказваў на пытаньні, якія задавалі яму журналісты. Вось некаторыя з іх. Якое пасланьне хоча перадаць маладым і ці праграма гэтага здарэньня яшчэ актуальная? Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што галоўнаю тэмаю Сусьветнага Дня ёсьць Дух Сьвяты, які робіць маладых сьведкамі Хрыста. Ёсьць гэта, затым, заахвочаньнем, каб у сьпелы спосаб жыць вераю, ўздымаць ўсе забавязаньні ў адносінах да створанага сьвету, грамадзтва і жыцьця ва ўсіх яго аспэктах. Сьвяцейшы Айцец зьвярнуў увагу, што Дні Моладзі зьяўлюцца ўвянчэньнем доўгае дарогі падрыхтовак. Гэты этап: у тым пілігрымка крыжа і Іконы Марыі, маюць вялікае значэньне. Гэта глыбокае дасьведчаньне, якое мае многа аспэктаў, і не можна яго зводзіць толькі да цэнтральнага здарэньня, якім ёсьць сустрэча з Папам. Гэта запэўнівае Сусьветным Дням Моладзі глыбіню ды трываласьць, дык іх формула не перастае быць пастаянна актуальнай.


На пытаньне адносна сэксуальных злоўжываньняў сярод духавенства, Папа паўтарыў тое, што вельмі ясна сказаў у часе падарожжа ў ЗША, а менавіта, што Каталіцкі Касьцёл ў ніякім выпадку не зачыніць вочы на такія злоўжываньні. Важным ёсьць, каб навучаньне Касьцёла ў гэтым пытаньні было ясным і адназначным. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў значэньне фармацыі духавенства, каб ніколі больш да такіх злоўжываньняў не даходзіла. Ёсьць яшчэ вялікая патрэба душпастырскіх дзеяньняў, якія бы служылі аздараўленьню ранаў у сьвятарстве ды таксама патрэба даваць душпастырскую турботу ахвярам злоўжываньняў і іхнім сем”ям.

Апошняе пытаньне тычылася анліканскае канфэрэнцыі ў Ламбэтг, якая пачнецца праз некалькі дзён: Што хацеў-бы пажадаць ў сувязі з тым так важным здарэньнем Анліканскай Супольнасьці, якой пагражае разьбіцьцё і якая перажывае сур”ёзныя ўнутраныя праблемы? Папа адказаў, што сам ён можа зрабіць для канфэрэнцыі ў Ламбэтгу- гэта дапамога малітвай, каб тыя, якія там сустрэнуцца, змаглі якнайлепш ўзьняць важную тэму вернасьці Эвангэльлю ў сучасным сьвеце. Усе хрысьціяне павінны пачувацца адказнымі ў гэтым пытаньні і ўсе маюць зразумець, ў чым заключаецца нашае забавязаньне ў даваньні хрысьціянскага сьведчаньня.”








All the contents on this site are copyrighted ©.