2008-07-12 11:40:04

Прыгадваем нашым слухачам, што на рашэнне Папы Бенедыкта 16 ў сувязі з Сусветным Днём Моладзі 2008 у Сіднэі падчас падзеі з 15 па 20 ліпеня можна атрымаць індульгенцыю.


Умовы для поўнага ці частковага адпушчэння грахоў звычайныя: спавядацца, атрымаць Святое Прычасце і маліцца ў інтэнсіі Свяцейшага Айца ("Ойча наш" і Ружанец - "Вітай, Марыя"). Хто не патрапляе ў Сідней - а з нашых там будзе афіцыйна толькі некалькі чалавек - можа атрымаць частковую індульгенцыю. Як сцвярджае Апостальскі Пенетынцыяры (Вышэйшы духоўны трыбунал) , можна маліцца ў духоўным адзінстве з Папам і маладымі вернікамі, згуртаванымі ў Аўстраліі, з кожнага кутка свету. Дараванню ўласнага граху і прабачэнню для іншых людзей дапаможа ў гэтым удасканаленні пакаянная малітва.
Узносьце пакаянныя малітвы да святога Духу з просьбаю, каб Ён абуджаў моладзь на справы міласэрднасці ды ласкі і даваў моцы сведчыць Эвангелле ўласным жыццём.







All the contents on this site are copyrighted ©.