2008-07-12 09:53:13

Беларуская моладзь пад час Сусветнага дня моладзi: зварот Мiтрапалiта Тадэвуша Кандрусевiча.


Шаноўныя святары, законнікі і законніцы!Моладзь з усяго свету кожныя чатыры гады збіраецца ў розных месцах і на розных кантынентах, каб яднацца ў малітве разам са Святым Айцом. Сёлета Сусветная сустрэча моладзі адбудзецца ў Сіднэі (Аўстралія). З Беларусі ў ёй прымe удзел група моладзі з чатырох чалавек на чале з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоніем Дзям’янкам.З мэтаю даць магчымасць моладзі з Беларусі перажываць еднасць і лучнасць са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI і моладдзю ўсяго свету, біскупы нашай краіны прынялі рашэнне арганізаваць падобную сустрэчу ў мястэчку Івянец (60 км ад Мінска) на тэрыторыі Мінска-Mагілёўскай архідыяцэзіі.Mоладзь, якая збярэцца ў Івянцы, будзе мець магчымасць злучыцца з Папам Бэнэдыктам XVI і ўдзельнікамі Сусветнай сустрэчы моладзі ў Сіднэі пры дапамозе сучасных медыяльных сродкаў. Гэта таксама будзе час супольнай малітвы, разважання над Божым Словам і праслаўлення Бога спевам.На Міждыяцэзіяльную сустрэчу моладзі ў Івянцы, якая будзе адбывацца з 18 па 20 ліпеня 2008 года, запрашаем моладзь і святароў.Заахвочваем моладзь прыняць у гэтай сустрэчы актыўны ўдзел, які стане знакам вашай духоўнай лучнасці са Святым Айцом і моладдзю ўсяго свету. За больш дакладнай інфармацыяй звяртайцеся да сваіх пробашчаў і духоўных апекуноў.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі P. S. Гэты камунікат належыць прачытаць падчас душпастырскіх аб’яваў на кожнай нядзельнай cвятой Імшы 6 і 13 ліпеня.










All the contents on this site are copyrighted ©.