2008-07-11 15:22:01

Настаўнікі каталіцкіх школ маюць не толькі словамі перадаваць веру і веды, але і сведчыць жыццём сваю веру.


Толькі тады можна служыць усталяванню Божага Валадарства між людзьмі. Гэта сцвердзіў арцыбіскуп Таледа ў Гішпаніі.Кардынал Антоніо Канісарес Ліовера зазначыў у гішпанскім друку, што праўда, дабро і прыгажосць з'яўляюцца фундамантальнай асноваю і мэтаю навучання ў каталіцкай школе. Яна павінна заўсёды быць на службе праўды і сведчыць Хрыста, Які ёсць увасабленнем праўды, а не кімсьці абстрактным і нерэальным. У сучасным свеце каталіцкія школы маюць важную місію - даваць стратэгічныя веды навучэнцам, каб тыя ўключаліся ў працэс пераўтварэння грамадства ў больш адпаведнае Божае задуме.не дастаткова толькі даваць вучням магчымасць здабываць маральную і духоўную спеласць. Каталіцкія школы павінны фармаваць хрысціянскае бачанне свету, такое. якое б давала магчымасць плённага дыялогу веры і розуму для сустрэчы з Праўдаю.







All the contents on this site are copyrighted ©.