2008-07-10 13:31:24

Кардынал Леанардо Сандры наведвае Украiну.


Кардынал Леанардо Сандры будзе знаходцца ва Украiне 10-15 лiпеня. Як паведамляе дэпартамент iнфармацыi УГКЦ, запрашэнне наведаць Украiну было асабiста перададзена кардыналу Сандры пад час вiзiту грэка-каталiцкiх бiскупаў Украiны ў Ватыкан пад назвай «Ad limina Apostolorum», якi праходзiў з 28 студзеня да 2 лютага бягучага года.
Кангрэгацыя да спраў Усходнiх Цэркваў была заснавана Свяцейшым Айцом Пiям IX° 6 студзеня 1862 года як частка Кангрегацыi да спраў распаўсюджвання веры i атрымала назву “Congregatio de Propaganda Fide pro negotiis ritus orientalis”. Папа Бенедыкт XV° 1 траўня 1917 года ператварыў яе ў Кангрэгацыю да спраў Усходнiх Цэркваў (Congregatio pro Ecclesia Orientali).
Гэта ватыканская Кангрэгацыя, як i ўсе iншыя ворганы Рымскай курыi, узначальваецца кардыналам-прэфектам, якi кiруе ёй i прадстаўляе яе ў супрацоўнiцтве з сакратаром i ягоным памочнiкам.
Кангрегацыя да спраў Усходнiх Цэркваў займаецца пытаннямi, якiя тычацца ўсходнiх хрысцiянаў. Напрыклад, яна ад пачатку свайго iснавання сочыць за ўдасканаленнем законадаўства Усходнiх Цэркваў. У прыватнасцi, пры яе супрацоўнiцтве ў 1990 годзе быў прыняты Кодэкс для Усходнiх Цэркваў (Codex Canonum Ecclesiarum Orientalium).
Упершыню кардынал Сандры наведаў Украiну ў 2001 годзе, калi суправаджаў Папу Яна Паўла ІІ° пад час яго пастырскага падарожжа ва Украiну.









All the contents on this site are copyrighted ©.