2008-07-10 13:29:47

Ва Украiне будуць створаны iконы для сляпых.


Па блаславенству Галавы Украiнскай Праваслаўнай Царквы МП мiтрапалiта Кiеўскага i ўсёй Украiны Уладзiмiра /Слабадана/, да святкавання 1020 гадавiны Хросту Кiеўскай Русi ўпершыню ва Украiне будзе выпушчана серыя iконаў для сляпых людзей. Згаданыя iконы будуць створаны з ужыткам тэхналогii глыбокага цiснення. Стварэнне iконаў св. князя Уладзiмiра i iх распаўсюджванне дабрачынным чынам сярод сляпых вернiкаў ва Украiне запланавана ў рамках духоўна-асветнiцкага марафона “Нябачнае святло веры”, якi будзе праведзены Сектарам духоўна-асветнiцкiх праектаў УПЦ МП да юбiлею Хроста Кiеўскай Русi.
“Першая партыя ў 5000 iконаў будзе выпушчана ў лiпенi, - сказаў кiраўнiк згаданага Сектара архiмандрыт Феадосiй /Снегiроў/, - а далей у нашых планах наладзiць сталую вытворчасць праваслаўных iконаў з ужыткам тэхналогii глыбокага цiснення”. На iнiцытыятыву ўжо звярнулi ўвагу некаторыя рэлiгiйныя суполкi сляпых, якiя маюць адпаведнае абсталяванне. “Такiм чынам, з часам, - зазначыў архiмандрыт Феадосiй, - калi на гэта будзе Божае блаславенства, кожны сляпы жыхар Украiны, пры наяўнасцi жадання, будзе мець у сваiм доме даступныя i зразумелыя для яго iконы. Што мае асаблiвую вартасць, так гэта тое, што iконы будуць стварацца рукамi самiх сляпых людзей, спрыяючы тым самым рашэнню праблем iх працоўнай занятасцi, i, у нейкай ступенi, фiнансаванню рэгiянальных суполак сляпых”, - адзначыў праваслаўны святар.







All the contents on this site are copyrighted ©.