2008-07-08 14:10:31

Каталiцкая Царква Паўночнай Карэi заклiкае медыкаў да захавання хрысцiянскiх вартасцяў у iх прафiсыйнай дзейнасцi.


“Трэба засноўваць эксперыменты i навуковы прагрэс на захаваннi прынцыпаў каталiцтва” – гэта павiнна быць базай на якой развiваецца сучасная медычная этыка. Згаданай тэме прысвячана супольнае выданне Каталiцкай Царквы Паўднёвай Карэi i Сеульскага каталiцкага медычнага цэнтра.
Аўтары выдання “Асноўныя напрамкi развiцця каталiцкай медычнай этыкi” зазначаюць, што ў дадзеным выпадку “гутарка iдзе аб тэксте, якiм могуць карыстацца ўсе медычныя працоўнiкi, што сумленна iмкнуцца выконваць свае прафiсыйныя абавязкi на аснове хрысцiянскiх вартасцяў”.
У выданнi акрэслiваюцца таксама некаторыя напрамкi, якiя тычацца грамадскага меркавання па такiх пытаннях, як аборт, эўтаназiя, трансплантацыя ворганаў, кланацыя i штучнае апладненне.
Узнятыя праблемы ў апошнi час зрабiлiся вельмi актуальнымi для Паўднёвай Карэi, дзе новыя бiятэхналогii i эксперыменты з ужыткам чалавечых эмбрыёнаў актыўна праводзяцца ў некаторых навуковых цэнтрах i лабараторыях, што выклiкае неадназначную рэакцыю ў грамадстве.
Царква заўсёды падкрэслiвала небяспечнасць падобных даследванняў, крытыкуючы скажэнне i дэгенератыўны характар дзейнасцi навукоўцаў i медыкаў, калi яны сваiмi дзеяннямi iдуць насуперак маралi i рэлiгiйным прынцыпам. У адным з раздзелаў выдання, прысвячаным навуковым даследванням, гаворыцца менавiта аб тым, што “нельга iсцi супраць Божага Провiду, але трэба служыць чалавецтву”.
Аўтары звяртаюць асаблiвую ўвагу на неабходнасць сцверджваць годнасць чалавечага жыцця i ўказваць на Хрыста як на ўзор для кожнага медыка ў выкананнi iм сваiх прафесыйных абавязкаў i ў адносiнах з пацыентамi. У кожным хворым трэба паважаць не толькi яго самаго, але i яго права на на атрыманне максiмальна магчымага лячэння, якое можа быць прапанавана.
У Паўднёвай Карэi з часам развiлася даволi шчыльнае супрацоўнiцтва медыкаў з Каталiцкай Царквой у рамках прапанаваных ёй iнiцыятыў. З 5 сакавiка 2004 года дзейнiчае Карэйская каталiцкая арганiзацыя, якая займаецца праблемамi аховы здароў’я. У склад арганiзацыi ўваходзiць каля 30.000 асобаў, якiя працуюць у каталiцкiх шпiталях, сярод iх лекары, санiтары i фармацэўты. У статуте арганiзацыi запiсана, што яе члены забавязваюцца працаваць на карысць развiцця каталiцкiх медычных структур; прызнаваць, што служэнне ў iмя Хрыста ёсць штодзённым абавязкам кожнага медычнага супрацоўнiка, якi павiнен сведчыць сваю любоў да Бога i абвяшчаць Эвангелле пры пасрэднiцтве служэння хворым.







All the contents on this site are copyrighted ©.