2008-07-08 13:08:54

2000 юнакоў і дзяўчат пілігрымуюць з 26 краін свету да Сіднэю у рамках "Ігнатавай праграмы " айцоў-езуітаў.


А папярэдне яны распачалі ўжо сваю духоўную дарогу на Сусветны Дзень моладзі па слядах заснавальніка Таварыства Езуса ў сваіх парафіях. Як толькі даплывуць да Аўстраліі, іхні ўдзел будзе двухступеньчатым: па-1-е, паслужаць у некаторых плямёнах і падтрымаюць старых і хворых у забытых кутках самой Аўстраліі, а таксама Інданезіі і Камбоджы ці ў грамадах і палатачных гарадках моладзі, а пасля урачыстага адкрыцця СДМ 15 ліпеня будуць удзельнічаць у літургічных падзеях, малітоўных сустрэчах, святах і роздумах у семінарыі Святога Ігната ў Сіднеі. У праграму ўваходзяць сустрэчы і нясенне дапамогі аўстралійскім абарыгенам ў аддаленай аўстралійскай пушчы, удзел у этнічных танцах і спевах, вывучэнне экалагічных праблем мясцовасцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.