2008-07-04 15:19:42

Заля друку Святога Пасаду падала да ведама праграму апостальскага падарожжа Папы Бенедыкта 16 у Францыю.


З 12 па 15 верасня, у азначэнне 150-годдзя з'яўленняў Няйсвятой Дзевы Марыі ў Лурдзе Свяцейшы Айцец будзе маліцца з вернікамі каталіцкае Царквы на французскай зямлі. У першы дзень Яго Святасць Бенедыкт адцэлебруе вячэрню ў катэдры Нотр Дам са святарамі, законнікамі, семінарыстамі і дыяканамі і прамовіць слова. Асобна надасць час і павітае моладзь у двары славутай Нотр Дам дэ Парі. А папярэдне, пасля цырымоніі сустрэчы, ён наведае Елісейскі палац, сустрэнецца з Прэзідэнтам Францыі і ўрадам краіны. Пасля абеду першага дня ў апостальскай Нунцыятуры прыме прадстаўнікоў яўрэйскай грамады Парыжа. У суботу 13 верасня Папа прыедзе на сустрэчу ў Інстытут Францыі, а потым адцэлебруе Святую Імшу ля славутага палацу Дэз Інвалід і скажа тут гамелію. Пасля кароткага адпачынку пераляціць у Лурд і прызямліцца спачатку ў Тарб-Лурд Пірэнэ , а потым на верталёце даляціць да стадыёна Антуана Бегера блізка святыні. Адсюль Бенедыкт16 пройдзе пілігрымам па касцёлах Сакрэ Кёр , Кашо і дойдзе да гроту. Прыгадаем, што менавіта ў ім адбылася з'яўленне найсвятой Дзевы Марыі дзяўчынцы Бернадэтт. Ля гроту адбудзецца заключная частка марыйнай працэсіі "О Фламбо" на пляцоўцы ружанца святога Лурдскага комплексу. У нядзелю пад адкрытым небам Лурдскай святыні Папа адслужыць святую Імшу ў гонар 150 гадавіны з'яўленняў . Са славутага цудадзейнага мейсца папа Бенедыкт 16 звернецца са сваім словам і блаславенствам да каталіцкага свету і ўсіх людзей добрае волі. Пасля абеду ў нядзелю Папа запрасіў на сустрэчу французскіх біскупаў. Гэты дзень завершыцца Эўхарыстычнай працэсіяй, дзе Папа скажа слова. У панядзелак Папа наведае шпіталь Лурда і ў блізкай базіліцы Нотр-дам дзю Розэр (Нашай Багародзіцы Ружанца) Лурду будзе старшынстваваць Святой Імшы для хворых , дзе вымавіць гамелію. Апаўдні 15 верасня Папа пасля адпаведнага развітання адляціць з Лурду ў Ватыкан .







All the contents on this site are copyrighted ©.