2008-07-04 15:30:20

13-ць новых дэкрэтаў Кангрэгацыі Кананізацыйных Спраў


Ад серады 2-га ліпеня Бэнэдыкт 16 знаходзіцца ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо. Там 3-га ліпеня прыняў на аўдыенцыі Прэ-фэкта Кангрэгацыі Кананізацыйных Спраў, кардынала Мартінса. У часе сустрэчы Папа зацьвердзіў 13 дэкрэтаў гэтае дыкастэрыі. Сярод гэтых дэкрэтаў 4-ы датычыць цудаў, адзін мучаніцтва, 8-м гераічных цнотаў і тры дэкрэты тычацца кананізацыі.
Адзін з дэкрэтаў аб мучаніцтве адносіцца да айца Франчэско Боніфацыё, італьянскага сьвятара, які ў 1946-м годзе памёр мучаніцкаю сьмерцю з рук югаслаўскае міліцыі Ёсіфа Броза Тіты, толькі таму, што быў сьвятаром. Сярод дэкрэстаў варта зьвярнуць ўвагу на той, які датычыць цуду зьдзейсьненага за заступніцтвам сужонскае пары Людвіка Мартін ( памёр ў 1894-м годзе) і Марыі Зэліі Гуэрын ( памерла ў 1877-м годзе) бацькоў Сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса. Гэты дэкрэт адкрывае дарогу да іхняе бэатыфікацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.