2008-07-01 12:57:04

У Маскве праходзiць выстава праваслаўных iкон.


Мiнiстэрства культуры Расiйскай Федэрацыi, Дзяржаўная Тэцьякоўская галерэя, Мiнiстэрства культуры i турызму Украiны, Нацыянальны Кiева-Пячорскi гiсторыка-культурны запаведнiк, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальны мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь да 1020 гадавiны Хросту Кiеўскай Русi прадстаўляюць выставу “Праваслаўная iкона Расii, Украiны, Беларусi”. Экспазыцыя праходзiць у Маскве з 30 траўня да 13 лiпеня.
Пасля заканчэння працы выставы ў Маскве яна будзе прадстаўлена жадаючым у Нацыянальным Кiева-Пячорскiм гiсторыка-культурным запаведнiку (28 лiпеня – 14 верасня), а потым выстава пераедзе ў Менск, дзе будзе экспанавацца ў Нацыянальным мастацкiм музей Рэспублiкi Беларусь з 29 верасня да 9 лiстапада.
Асноўная мэта праекта – паказаць сваеасаблiвасць i, галоўнае, блiзкасць у галiне выяўленчага мастацтва трох усходняславянскiх народаў, якiя маюць аднолькавыя каранi, агульныя вытокi i агульнага настаўнiка – Вiзантыю.







All the contents on this site are copyrighted ©.