2008-07-01 12:57:35

У Лурдзе адкрыўся дом айцоў-маранiтаў.


- “Мiжнародная грамадства павiнна гарантаваць усiм хрысцiянам, у асаблiвасцi тым, якiя прытрымлiваюцца ў сваiм лiтургiчным жыццi ўсходняй традыцыi, права на свабоднае вызнанне веры”, - з гэтым заклiкам звярнуўся да мiжнароднага грамадства кардынал Леонардо Сандрi, Прэфект Кангрэгацыi да спраў Усходнiх Цэркваў, пад час iнагурацыi ў Лурдзе Дома айцоў-маранiтаў, прысвячанага Багародзiцы.
Кардынал Сандрi заклiкаў усiх прыкласцi намаганнi дзеля асягнення мiра i справядлiвасцi ў Лiване, на Святой Зямлi i для ўсiх народаў Блiзкага Усходу. “На гэтых землях, - зазначыў ватыканскi дастойнiк, - сёння, як нiколi раней, хрысцiяне чакаюць асягнення мiру i справядлiвасцi, каб мець магчымасць жыць без пераследаванняў там, дзе яны нарадзiлiся”.
Новы цэнтр айцоў-маранiтаў у Лурдзе прапануецца у якасцi прытулку i малiтвы. Акрамя еўрапейскiх моў у iм магчыма будзе пазнаёмiцца з Лурдскiмi пасланнямi Багародзiцы i навучаннямi Папы ў перакладзе на арабскую мову. Па задуме стваральнiкаў, цэнтр павiнен будзе паслужыць мастом для спрыяння дыялогу i месцам памяцi ўсiх ахвяраў войн на Блiзкiм Усходзе. Такiм чынам, Дом айцоў-маранiтаў павiнен стаць аазiсам сведчання веры i месцам спатканняў для тых, што жадаюць будаваць сапраўдны мiр i справядлiвасць, што выклiкае надзею не толькi на Блiзкiм Усходзе, але i ва ўсiх усходнiх хрысцiянаў.
“Я - сказаў кардынал Сандрi ў сваёй прамове, - жадаю заклiкаць усiх людзей Усходу, якiя належаць да розных традыцый i жывуць у розных месцах, прасiць у Беззаганнай Мадонны, каб Усходнiя каталiцкiя Цэрквы заўсёды былi носьбiтамi вартасцяў усходняга хрысцiянства, харызмы быць хрысцiянамi, бо ў гэтым мае патрэбу ўся Царква”.
Пасля сваёй прамовы, у якой Прэфект Кангрэгацыi Усходнiх Цэркваў выказаў сваю духоўную блiзкасць пiлiгрымам i хворым, ён перадаў слова прадстаўнiкам хрысцiянскага ўсходняга свету. Агульная думка выступаўшых была такой: “Лацiнская каталiцкая Царква i усходнiя Цэрквы, па братэрску аб’яднаныя ў адзiнай Каталiцкай Царкве, могуць яшчэ больш глыбока карыстацца дарам старажытных традыцый хрысцiянскага Усходу, якiя з’яўляюцца спадчынай усёй Царквы. Далучымся да заклiкаў нашага любiмага Папы Бенедыкта XVI° аб мiры на Усходзе i, перад усiм, на Святой Зямлi, у Iраку i Лiване. Няхай будзе трывалай наша малiтва за ахвяраў пераследаванняў, якiя яны церпяць у iмя Хрыста. Дапамажы iм, Пане, быць моцнымi. Мiжнародная суполка павiнна гарантаваць усiм гэтым людзям сваю веру ў спакоi”. Былi зроблены асаблiвыя заклiкi да малiтвы за Папу, бiскупаў, святароў i законнiкаў, за моладзь, паклiканнi i, перад усiм, за ахвяраў насiлля i хрысцiянаў, якiм пагражаюць пераследаваннi.







All the contents on this site are copyrighted ©.