2008-06-30 14:03:38

Сьвятыя Вярхоўныя Апосталы Пятро і Павал-- патранальныя ўрачыстасьці ў Вечным Горадзе


Асаблівы экумэнічны памер мелі сёлетнія сьвяткаваньні Сьвятых Пятра і Паўла ў Рыме. Намеціла іх прысутнасьць Праваслаўнага Канстантынопальскага Патрыярха, які ў часе Сьвятой Імшы, ў нядзелю 29-га чэрвеня, адпраўленай ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра, сказаў гамілію разам з Бэнэдыктам 16-м. У сваім казаньні Барталамей І-ы спаслаўся да экумэнічнага каталіцка-праваслаўнага набліжэньня, чаго выяўленьнем ёсьць ўзаемныя візыты кіраўнікоў Рымскага ды Канстантынопальскага Касьцёлаў. Тэаланічны дыялог паміж нашымі Цэрквамі- сказаў Патрыярх- ведзены ў веры, праўдзе і любові, ідзе дзякуючы Божай дапамозе наперад, незалежна ад сінуючых цяжкасьцяў і праблемаў. Мы сапраўды жадаем і молімся за тое, каб як найхутчэй гэтыя цяжкасьці былі пераадоленыя а праблемы паменшыліся, каб асягнуць жаданую мэту для Божае хвалы”.
Да вузаў, якія спалучаюць Сьвятых Пятра і Паўла спаслаўся ў сваім слове Папа Бэнэдыкт 16. Ён падкрэсьліў, што гэтая мучаніцкая кроў, якая не жадае помсты, зрабіла іх братамі і сапраўднымі грамадзянамі Вечнага Гораду. Розныя былі дарогі абодвух Апосталаў, якія вялі ў Рым. Для Паўла меў гэта быць этап ў яго чарговай місіі да краін тагачаснага сьвету і ягонае затрыманьне ў Рыме падкрэсьлівала паўсюднасьць таго, што ён абвяшчаў. Для Пятра, які раней вёў місію сярод Гэбрэяў, прыбыцьцё да паганскага Рыму было вызнаньнем еднасьці ўсіх веруючых.
Затым Папа паясьніў значэньне палія, які ён у нядзелю 29-га чэрвеня, ўручыў новапрызначаным мітрапалітам. Сярод іх, прыгадаем, быў і Мінска-Магілёскі Арцыбіскуп Тадэвуш Канлрусевіч. Ушыты з высьвячанай воўны шарф ёсьць сімбалям Хрыстовага стаўленьня Добрага Пастыра, які нясе на сваіх плячах загубленую авечку. Уручэньне палія абазначае пакліканьне да любові па прыкладу Хрыста і разам з Ім, а таксама ў лучнасьці з іншымі, якія пакліканыя быць пастырамі Касьцёла. Гэтую еднасьць пастыраў сам Пётр акрэсьліў мянушкаю быць “таксама старэйшым”- саў-прэзьбітэрам.
“Мы ўсе ёсьць саў-прэзьбітэрамі- сказаў Папа да новых мітрапалітаў—ніхто не ёсьць пастырам сам для сябе. Мы маем апостальскую спадчыну толькі дзякуючы таму, што знаходзімся ў еднасьці калегіі, якая знаходзіць на прадаўжэньні калегіі Апосталаў. Адзінства, гэтае “мы” пастыраў, зьяўляецца іх тоеснасьцю, таму што аўчарня адна, адзіны Касьцёл Ісуса Хрыста. І ўрэшце гэтае “саў” адносіцца таксама да еднасьці з Пятром і яго наступнікам, што зьяўляецца гарантам адзінства. Такім чынам палій гаворыць аб каталіцкасьці Касьцёла- сказаў на заканчэньне свайго казаньня Бэнэдыкт 16- аб паўсюдным адзінстве Пастыра і аўчарні. І спасылаецца таксама да апостальства: менавіта да супольнасьці апостальскай веры, на якой збудаваны Касьцёл”.
А паўдні ў панядзелак 30-га чэрвеня, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся ў зале імя Папы Паўла 6-га з новымі мітрапалітвамі ды суправаджаючымі іх вернікамі. Зьвяртаючыся да мітрапалітва Тадэвуша Кандрусевіча Папа сказаў:
RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.