2008-06-28 10:04:14

Бiскупы Чылi зрабiлi заяву аб развiццi адукацыi ў iх краiне.


Чылiйскiя ерархi просяць развiваць сiстэму адукацыi ў краiне такiм чынам, каб яна была даступна ўсiм, асаблiва бедным i iзгоям.
Пастаянны камiтэт Чылiйскай бiскупскай канфярэнцыi абнародваў заяву пад назвай “У гэты гiстарычны час”. У заяве выказваецца надзея на развiццё сiстэмы адукацыi ў будучым, што мае на ўвазе таксама i праект агульнага закона аб адукацыi.
Заява была падтрымана Старшынёй Бiскупскай канфярэнцыi Чылi, бiскупам Ранкагуа, монс. Гоiчам.
У сваёй заяве бiскупы прыпамiнаюць палiтычнае пагадненне аб адукацыi, якое было асягнута год таму. Дзякуючы гэтаму пагадненню, якое акрэслена як “гiстарычнае, не маючае прэцэдэнтаў” i з’яўляецца “новым i станоўчым укладам” у справу лепшага зразумення праблем i знакам еднасцi з патрабуючымi сацыяльнымi групамi. У сувязi з гэтым, бiскупы прапануюць “станоўча абмеркаваць асягнутае пагадненне i паспрабаваць пабудаваць масты дыялогу, каб спрыяць будучаму развiццю Чылi”, чаму паслужыць якасная сiстэма адукацыi асягальная для ўсiх, асаблiва для бедных i iзгояў. З гэтай мэтай неабходна зрабiць “глыбокiя законадаўчыя i структурныя змены”. Бiскупы выказваюць надзею, што асягнутае год таму пагадненне не будзе парушана.
“Грамадзяне, - напiсана ў тэксте заявы, - асаблiва самыя бедныя, не прыймаюць нават магчымасцi парушэння пагаднення, бо звязваюць усе свае надзеi з пагадненнем, падтрыманым урадам i двума буйнейшымi палiтычнымi блокамi краiны”.
Бiскупы чарговы раз падцвердзiлi трансцэндэнтнае вымярэнне адукацыi, якая ў сваёй аснове “мае на мэце гуманiзацыю”. Такiм чынам, добрай адукацыяй ёсць тая, якая гуманiзуе чалавецтва i выхоўвае асабiстыя якасцi, каб потым такая асоба, у сваю чаргу, гуманiзавала свет, развiвала культуру, змяняла грамадства i будавала гiсторыю”.
У гэтым сэнсе. “любая форма адукацыi, грамадскай цi прыватнай, з’яўляецца агульным дабром. I мы павiнны падтрымлiваць i з увагай развiваць яе”, - адзначылi чылiйскiя бiскупы, якiя заклiкаюць адпаведныя ўлады да працы i супрацоўнiцтва на шляху правядзення рэформ на карысць Чылi.







All the contents on this site are copyrighted ©.