2008-06-27 13:40:57

Фатыма - святыня Багародзічных з'яўленняў у 1917 годзе - сталася месцам паломніцтва прэзідэнта Украіны з сям'ёй. Штогод пакланіцца Найсвятой Дзеве Марыі ля яе статуі на месцы з'яўленняў прыязджаюць каля 5 млнаў пілігрымаў.


Сужонцы Юшчанкі агледзелі царкву Святой Тройцы, дзе пахаваныя тры відавочцы цудаў - Джачінта, Францішак - памёрлыя яшчэ дзецьмі -і сястра Люсія, якая дажыла да 91 году . Віктар і Кацярына Юшчанкі таксама памаліліся у касцёле святой Вервіцы. Гэты санктуары пабудаваны летась і разлічаны на 9 тысяч вернікаў. Прэзідэнт Украіны падарыў айцам, што служаць у храме, кнігі з украінскай традыцыйнай іканаграфіі і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.