Патрыярха Аляксей ІІ: складзеныя каталіцка-праваслаўныя адносіны
Аб зьбліжэньні з Каталіцкім Касьцёлам у абароне супольных вартасьцяў і аб разыходжаньнях,
якія надалей існуюць у галіне экумэнізму- гаварыў на форуме Сыноду Рускае Праваслаўнае
Царквы Аляксей ІІ. У часе прац Сыноду, які пачаўся ў нядзелю 22-га чэрвеня, Маскоўскі
Патрыярха пералічыў, як знакі поступу ва ўзаемных адносінах з Каталіцкім Касьцёлам
погляды на ролю рэлігіі, сям”і ды маральнасьці. Да адмоўных пытаньняў залічыў каталіцкі
празэлітызм на тэрыторыі Расеі ды перасьледаваньне праваслаўных вернікаў грэка-католікамі
ў Заходняй Украіне.