2008-06-27 13:41:52

Водпуск - час кантакту з прыродай, пра якую неабходна клапаціцца, а не толькі скарыстоўваць. Бо і маці Зямля можа не вытрымаць і пачне помсціць.


Такі сэнс экалагічных правілаў для адпачываючых у гэтым ваканцыйным перыядзе,якія прапануе Ватыкан. " Можна выбраць адно з двух: стацца турыстам, які ці канфліктуе, ці сябруе з Зямлёй"- гаворыцца ва ўлётках, якія распаўсюджвае Папская Рада пастырства для мігрантаў і ванруючых . Указаны і шляхі выяўлення свайго клопату аб экалогіі: сажаць дрэвы, выбіраць такія месцы для адпачынку, дзе будзе найбольшая гармонія з прыродай з найменьшаю шкодаю для яе. Прыгадаем, што летась у Ватыкане адбылася навуковая Канфярэнцыя, прысвечаная кліматычным пераменам. Была падкрэсленая неабходнасць асветніцтва, якую павінны несці душпастыры па ўсіх кантынентах для прыпамінання людзям аб тым, што наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю - гэта грэх. Да таго ж, гэта нясе небяспеку усяму стварэнню, уключаючы чалавека. Такі "зялёны" напрамак Ватыкан атрымаў яшчэ пры Папе Яне Паўле 2, і працягвае пры цяперашнім - Бенедыкце 16-м.








All the contents on this site are copyrighted ©.