2008-06-26 13:10:28

Мiжнародная каталiцкая арганiзацыя "Царква ў патрэбе" аказвае дапамогу хрысцiянам ва ўсiм свеце.


Мiжнародная дабрачынная каталiцкая арганiзацыя “Царква ў патрэбе” фiнансавала ў мiнулым годзе 5.096 праектаў у 136 краiнах свету.
“Большая частка матэрыяльных сродкаў, - сцверджваецца ў справаздачы арганiзацыi, - была накiравана на пабудову каплiцаў, семiнарый i касцёлаў. Iншым важным напрамкам дапамогi ёсць выхаванне будучых святароў i дапамога, амаль падвойная ў параўнаннi з мiнулымi гадамi, апостальскай дзейнасцi пры пасрэднiцтве сродкаў камунiкацыi”.
Па словах кiраўнiцтва арганiзацыi, згаданае падвышэнне дапамогi каталiцкiм СМI палягае на пажаданнi Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, якi падкрэслiў неабходнасць развiцця гэтага тыпу мiсiянарства ў сваiм лiсце з нагоды святкавання 60 гадавiны дабрачыннай дзейнасцi арганiзацыi “Царква ў патрэбе”. У лiсце, падпiсаным Дзяржаўным сакратаром Ватыкану кардыналам Тарчызiо Бертоне, таксама гаворыцца аб неабходнасцi падтрымлiваць хрысцiянскi дух i ў вернiкаў Блiзкага Усходу.
Большая частка праектаў, у якiх прыняла фiнансавы ўдзел “Царква ў патрэбе”, рэалiзаваны (цi яшчэ знаходзяцца ў стадыi рэалiзацыi), ва Усходняй i Цэнтральнай Еўропе. Пры гэтым асаблiвая ўвага надаецца Украiне, Расii i балканскiм краiнам.
У Сербii, напрыклад, будуецца семiнарыя для будучых святароў, якiя цяпер, пасля падзела Югаславii, прымушаны вучыцца ў навучальных установах чатырох розных дзяржаў.
Царкве Боснii i Герцагавiны, краiне дзе пасля вайны адчуваецца ўсё большы ўзрост актыўнасцi мусульманаў, было накiравана 900.000 еўра. У Расii, таксама па пажаданню Папы, дапамога аказваецца не толькi католiкам, але i праваслаўным. Дапамога Рускай Праваслаўнай Царкве накiравана перад усiм на выхаванне будучых святароў. У той час, як у Азii, акрамя падвышэння дапамогi хрысцiянам Блiзкага Усходу (больш за 2.200.000 еўро), арганiзацыя “Царква ў патрэбе” накiравала немалыя сродкi Цэрквам Кiтая, Бiрмы i В’етнама. У Амерыцы асаблiвая ўвага была нададзена Царкве на Кубе, у Бразiлii, Калумбii i Перу, якiм выдаткаваны грошы на аснове мэтаў, якiя былi акрэслены Генеральнай кафярэнцыяй бiскупаў Лацiнскай Амерыкi ў 2007 годзе. У Афрыцы грашовая дапамога была накiравана, перад усiм, у краiны, якiя пацярпелi ад войнаў – у Судан i Дэмакратычную Рэспублiку Конга.
Агулам “Царква ў патрэбе” дапамагла пабудаваць каля 600 храмаў i каплiцаў, 206 кляштароў, 163 парафiяльных дома i 275 царкоўных будынкаў рознага наканавання.
У тым што тычыцца выхавання святароў, дабрачынная арганiзацыя накiравала 14,3 працэнта сваiх рэсурсаў на ўтрыманне 15.743 семiнарыстаў. За кошт яе было распаўсюджана больш за мiльён экзэмпляраў так званай “Бiблii для падлеткаў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.