2008-06-26 13:30:12

Кардынал Яўхім Мэйснер, біскуп Кёльнскі, звярнуўся з прапановай у гэтым годзе, прысвечаным постаці апостала Паўла, да Турэкага ўраду дазволіць пабудаваць на ягонай радзіме ў Тарсе паломніцкі цэнтр.


Кёльнскі каталіцкі дзеяч пры гэтым піша:"Без Паўла зараз у свеце не было б Царквы, не было б хрысціянскае Еўропы, а значыць правоў чалавека і, адпаведна, нават міжнароднай ахоўніцы іх - Арганізацыі Аб'яднаных Нацый." Адпаведна, на думку кёльнскага арцыбіскупа, на ягонай гістарычнай радзіме ў Тарсе, тэрыторыя якога зараз адносіцца да Турцыі , павінна быць пабудаваная царква ў імя апостала Паўла і цэнтр пілігрымаў.
Напрыканцы чэрвеня распачынаецца Год святога Паўла у памяць аб нараджэнні 2000 год таму назад "апостала паганаў (язычнікаў)".







All the contents on this site are copyrighted ©.