У Ватыкане iснуе ўстанова, якая займаецца ўсiмi стравамi, якiя тычацца базылiкi св.
Пятра.
- “Фабрыка Святога Пятра” – так называецца арганiзацыя, якая займаецца будаўнiчымi
i рэстаўтацыйнымi працамi ў Ватыкане. Яна была заснавана Папам Юлiям II° Делла Ровере
(1503 – 1513 гг.). Тады ж, для кiравання рознага тыпу працаўнiкамi, пры “Фабрыцы”
быў створаны адпаведны ворган кiравання, якi складаўся з 60 чалавек. У iх абавязак
уваходзiла таксама i кiраванне ўсiмi справамi, якiя тычылiся галоўнай ватыканскай
базылiкi. Папа Клемент VIII° Алдобрандiнi (1592 – 1605 гг.) пераўтварыў згаданы
калегiяльны ворган у Кангрэгацыю кардыналаў, прэфект якой адначасова выконваў абавязкi
галоўнага святара базылiкi святога Пятра. Адпаведныя нормы для лепшага ўтрымання i
кiравання базылiкай увялi Папы Бенедыкт XIV° (1740 – 1758 гг.) i св. Папа Пiй Х° (1903
– 1914 гг.). У Апостальскай канстытуцыi “Pastor Bonus” ад 28 чэрвеня 1988
года Слуга Божы Ян Павел II° пастанавiў, што ““Фабрыка Святога Пятра”, згодна з уласнымi
законамi будзе працягваць займацца ўсiм, што тычыцца Базылiкi Князя Апосталаў як па
яе ўтрыманню, так i ў тым, што тычыцца дысцыплiны вартаўнiкоў i пiлiгрымаў, якiя
наведваюць храм”. Пры “Фабрыцы Святога Пятра” працуе, так званая, Ватыканская
мазаiкавая майстэрня, якая пачала сваю дзейнасць пад час пантыфiкату Папы Сыкста V°
(1585 – 1590), але афiцыяна яе статус быў зацьверджаны Бенедыктам XIII (1724 – 1730).