2008-06-25 14:50:47

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 25-га чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
Была гэта 22-я сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Папа гаварыў аб Сьвятым Максіме Вызнаўцы. Пазнаёміў вернікаў з яго постацю ды яго навучаньнем
RealAudioMP3
Гэты Айцец Царквы нарадзіўся ў Палестыне каля 580-га году. Ад маладосьці жадаў жыць манашым жыцьцём ды вывучаць Сьвятое Пісаньне. З Ерусаліму Максім перабраўся да Канстантынопаля а ў часах варварскіх наездаў уцёк у Афрыку. Тут стаў славутым дзеля непахіснае абароны артадоксіі ў навучаньні веры, асабліва ў пытаньні сапраўднае чалавечнасьці і сапраўднага Боства Ісуса Хрыста.
У 649-м годзе Максім прыбыў у Рым- сказаў далей Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзу- каб прыняць удзел у Лятэранскім Саборы. Насуперак забароны імпэрытара ўздымаў тэалагічныя дыскусіі за што меў судовы працэс ды быў прыгавораны на абцяцьце языка і правае рукі, каб не змог абвяшчаць ані запісваць сваіх перакананьняў. Затым быў сасланы ў Цхевалі на Каўказе, дзе памёр у 662-м годзе. Належаў да найбольш славутых хрысьціянскіх тэалогаў 7-га стагоддзя.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.