2008-06-23 14:15:15

Квэбэк ( Канада): заканчэньне Эўхарыстычнага Кангрэсу, наступны ў Дубліне ў 2012-м годзе


49-ы Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс у Квэбэк закончыла ўрачыстая Сьвятая Імша, ў якой ўдзельнічала некалькі тысяч вернікаў з 75-ці краін сьвету. Старшынстваваў Імшы папскі легат кардынал Томко, саслужыла з ім 40-к кардыналаў, 250-т біскупаў ды каля паўтары тысячы сьвятароў. Казаньне ў непасрэдным спалучэньні па сатэліце з Ватыканам, сказаў Бэнэдыкт 16. Словы Сьвяцейшага Айца былі вялікаю катахэзаю аб розных памерах Эўхарыстыі і яе ролі ў жыцьці хрысьціяніна. Папа прыпомніў ахвяру Хрыста, якая стаіць ў крыніц Найсьвятога Сакраманту. Гэта для веруючых выклік, каб і яны пашыралі ў сьвеце Божую любоў, стаючы за жыцьцём ды турбуючыся пра ўбогіх. У гэтым усім важнаю рэчу зьяўляецца пастаяннае аднаўляньне ў Касьцёле літургічнае і эўхарыстычнае сьвядомасьці, чаму служаць сабаровыя намаганьні.
На заканчэньне гаміліі Папа Бэнэдыкт 16 заявіў, што наступны 50-ы Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс адбудзецца ў 2012-м годзе ў сталіцы Ірландыі Дубліне.








All the contents on this site are copyrighted ©.