2008-06-23 14:09:24

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 22-га чэрвеня


А паўдні, гэтага дня, таксама як і ў важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні, перад ейным адгаварэньнем, Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб розьніцы паміж чалавечымі страхамі а Божаю боязю. Страх ёсьць натуральным памерам жыцьця. Суправаджае чалавека на ўсіх этапах разьвіцьця а ў культуры намечанай нігілізмам прыбірае нават глыбокую, экзыстэнцыяльную, постаць .
Папа прыпомніў адназначнае біблійнае навучаньне, паводле якога ў багабойным чалавеку няма страху. Божая боязьнь ёсьць называная пачаткам мудрасьці. Богабойныя людзі зазнаюць пачуцьцё бясьпечнасьці быццам-бы дзіця ў руках маці. Здольныя зьберагчы мір сэрца нават сярод гвалтоўных зьменлівасьцей, таму што зазнаючы Божую міласэрнасьці ведаюць, што ў любові няма страху- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.
Далей Сьвяцейшы Айцец запэўніў ўсіх прысутных вернікаў аб сваёй салідарнасьці з ахвярамі тайфуну “Фэнгшэн” на Філіпінах. Стыхія выклікала паводкі ды іншыя няшчасьці. RealAudioMP3
Запэўніваючы аб маёй духоўнай блізкасьці да насельніцтва востраваў, ў якія ўдарыў тайфун, малюся да Госпада за ахвяры гэтае новае трагэдыі, ў якой, як здаецца, пацярпела таксама многа дзяцей.
Паводле Чырвонага Крыжа ў выніку паводкі на Філіпінах загінула больш за 150-ць асоб.








All the contents on this site are copyrighted ©.