2008-06-18 14:10:05

ШЛЮБ ПАВІНЕН БЫЦІ ЛЮБ.Сёння зноў разважаем над крыштальнай хрумкасцю чалавечых адносінаў, перш за ўсё - даверу і адданасці, на якіх трымаецца кожны блізкі саюз людзей.


RealAudioMP3 Абапіраемся на парады каталіцкага медыка са Швейцарыі Валерыо Альбізэцці. Ён, маючы сумны лекарскі вопыт лячэння людзей з разбітымі сэрцамі, пярэджвае, што перш, чым ісці да шлюбнага алтару, неабходна асэнсаваць важнасць гэтага лёсавызначальнага кроку. Ад вашага выбару залежыць жыццё самых дарагіх людзей: будучых дзяцей, бацькоў, родных і сяброў. А найперш - вашае жыццё, і не толькі земскае, але і вечнае, жыццё ў Богу.







All the contents on this site are copyrighted ©.