У гэтым канадзкім горадзе працягваецца 49-ы Міжнародны Эўхарыстычны Кангрэс.
Ягоная праграма прытрымліваецца чатырох асноўных элемэнтаў хрысьціянскага жыцьця:
менавіта малітвы, Эўхарыстыі, катахэзы ды сьведчаньняў. Кожнага дня біскупы з паасобных
рэгіёнаў сьвету маюць катахэзу а выбраныя асобы даюць сьведчаньне свайго хрысьціянскага
жыцьця. Штодня ўдзельнікі моляцца ў намеры паасобных рэгіёнаў сьвету. У другі дзень
кангрэсу ўсе маліліся за паўночна-амэрыканскі кантынэнт. Да складзеньня сьведчаньня
хрысьціянскае веры гаспадары кангрэсу папрасілі Хуана Ване, які нарадзіўся ў Квэбэк.
Сьведчаньне заснавальніка Супольнасьці “Аркі” зрабіла на ўдзельніках так глыбокае
ўражаньне, што зарганізавана дадатковую сустрэчу з ім. У трэці дзень Кангрэсу ўсе
маліліся за Эўропу. Катахэзу меў кардынал Барбарына, арцыбіскуп Льёну, які адначасна
зьяўляецца Прымасам Францыі. Гаварыў ён на тэму: Эўхарыстыя ўспамінам Пасхальнае
Таямніцы. Хрысьціянскае сьведчаньне даў айцец Ніколяс Буттэт, заснавальнік Эўхарыстычнага
Брацтва. Народжаны ў 1961-м годзе ў Швейцарыі, адвакат, навуковец і палмітык ён прыймаў
удзел у паседжаньнях Папскае Рады “Справялівасьць і мір”. У 1992-м годзе, прадаў
усё ды стаў пустэльнікам. У 1997-м годзе заснаваў у Сэн Моріс д’Агон Эўхарыстычнае
Брацтва, адно з многіх новых супольнасьцей, якія ўзьніклі пасьля Другога Ватыканскага
Сабору.