2008-06-17 13:36:56

Становiшча хрысцiянаў у Пакiстане выклiкае заклапочанасць царкоўных ерархаў.


Павялiчыць узровень павагi да праў чалавека ў самых розных сэнсах у Пакiстане заклiкае да спраў справядлiвасцi i мiру Бiскупскай канфярэнцыi краiны, якая звярнулася да ўрада з адпаведным зваротам, падпiсаным арцыбiскупам Лахора, монс. Салданха, старшынёй Бiскупскай канфярэнцыi. У iм прадстаўнiкi новай дзяржаўнай улады просяцца ўсталяваць сапраўдную “дзяржаву права”, у якой будуць выключаныя парушэннi годнасцi чалавечай асобы i непарушных праў кожнага грамадзянiна да якой бы нацыянальнасцi ён не належаў, на якой бы мове не гаварыў, якую б рэлiгiю не вызнаваў.
“Згаданы лiст накiраваны ўраду, - напiсана ў пасланнi, - ад iмя насельнiцтва Пакiстана з мэтай усталяваць роўнасць сярод грамадзянаў ня гледзячы на сацыяльныя класы, коляр скуры цi веравызнанне”. Члены бiскупскай канфярэнцыi высока ацанiлi iнаўгуральную прамову новаабранага першага мiнiстра Юсафа Разы Вiлланi, але яны падкрэслiваюць важнасць пытання дыскрымiнацыi ў грамадстве: законы i нормы павiнны павiнны захоўваць увагу да таго, каб рэлiгiйны экстрымiзм не быў па за кантролем, але быў бы знiшчаны.
Менавiта дзеля гэтага члены Бiскупскай канфярэнцыi заклiкаюць урад Пакiстана знiшчыць дыскрымiнацыю i прадўзятае меркаванне, якiя iснуюць у палiтыцы агульнай адукацыi краiны” i гарантаваць раўныя магчымасцi суполкам, што часта знаходзяцца на ўскраiне грамадства у якасцi ахвяраў.
“Дзяржава павiнна захоўваць мiжнародныя законы па правах чалавека, якiя былi прынятыя ААН у галiне эканомiкi, палiтыкi, сацыяльнай сферы i ў галiне культуры. Менавiта з гэтым заклiкам католiкi Пакiстану звярнулiся да новаабранага ўраду краiны.







All the contents on this site are copyrighted ©.