2008-06-14 14:23:34

Расiйскiя католiкi падтрымалi iнiцыятыву праваслаўных журналiстаў аб стварэннi "Сацыяльнай рады да спраў маралi на расiйскiм тэлебачаннi".


Каталiцкая арцыдыяцэзiя з цэнтрам у Маскве станоўча паставiлася да заснавання “Сацыяльнай рады да спраў маралi на расiйскiх федэральных тэлеканалах”. Iдэя стварэння, якая цяпер знаходзiцца ў стадыi рэалiзацыi, нарадзiлася ў членаў Клуба праваслаўных журналiстаў. “Iнiцыятыва, - гаворыцца ў камюнiке арцыдыяцэзii ў Маскве, - была абмеркавана 9 чэрвеня пад час “круглага стала”, якi прайшоў у расiйскай сталiцы на тэму “Мараль хрысцiянаў i расiйскiя СМI. Разам цi падзеленыя?”. Спатканне прайшло ў маскоўскай курыi арцыдыяцэзii пры ўдзеле праваслаўнага партала “Рэлiгiя i СМI”.
“Рада па сацыяльных пытаннях, - заявiў сп.Аляксандр Шыпкоў, Старшыня Клуба праваслаўных журналiстаў, - павiнна быць ворганам, якi будзе выказваць свае меркаваннi аб тым, што з’яўляецца на блакiтных экранах. Гэта будуць аўтарытэтныя меркаваннi, якiх магчыма будзе прытрымлiвацца”. “Мы катэгарычна супраць любой формы цэнзуры, - зазначыў сп.Шыпкоў, - перад усiм прэвiнцiўнай. Задача Сацыяльнай рады да спраў маралi на тэлебачаннi у тым, каб забяспечыць ацэнку праграм з маральнага пункту гледжання i павядомiць аб гэтым iх аўтараў на падставе iнфармацыi, атрыманай са скаргаў гледачоў. За кiраўнiкамi розных каналаў застаецца права прыслухоўвацца цi не да меркаванняў нашай Рады”, - сказаў расiйскi журналiст.
Згодна з аўтарамi праекта, Сацыяльная рада будзе складацца з дваццацi асобаў, вядомых у галiне культуры, навукi, мастацтва i палiтыкi. Членамi Рады не могуць быць дзяржаўныя чыноўнiкi i супрацоўнiкi тэлебачання. Мяркуецца, што члены рады будуць збiрацца, напрыклад, раз на тыдзень для абмеркавання ўбачаных праграм.
Арцыбiскуп Паоло Пеццi, галава арцыдыяцэзii Мацi Божай, сцвердзiў, што “трэба нейкiм чынам супрацьставiцца насiллю i адсутнасцi этычных прынцыпаў на тэлебачаннi не адмаўляючы сваёй адказнасцi за гэта”.
Негатыўны ўплыў тэлебачання на мараль быў адзначаны таксама практычна ўсiмi ўдзельнiкамi сацыялагiчнага апытання, праведзенага супрацоўнiкамi сайта ”Рэлiгiя i СМI”. Пераважная большасць апытаных станоўча паставiлася да праекта стварэння Сацыяльнай рады да спраў маралi на тэлебачаннi.







All the contents on this site are copyrighted ©.