2008-06-13 16:11:20

"Маліцеся за нас!" - такімі словамі завяршаюць прывітальны ліст да цэлага свету адказныя прадстаўнікі Неакатэхуменаў з нагоды радаснай падзеі - зацверджання Папам Рымскім Статуту гэтага інтэрнацыянальнага Руху.


У Рыме ў пятніцу, 13 чэрвеня адбылася ўрачыстая перадача дакуманту ў рэзідэнцыі Папскай рады па справах свецкіх.
Пачатковы хрысціянкі вопыт ў групах пры парафіях і нават па хатах энтузіястаў нарадзіўся ў Мадрыдзе у 60-я гг 20 стагоддзя. Ён прыцягнуў да сябе вялікую колькасць моладзі і сем'яў, якія у сваю чаргу пачалі несці апостальства у форме неакатэхуменальных сустрэч і размоваў. сумесна ўдзельнічаючы ў Эўхарыстычнай таямніцы. Сёння 107 краін свету маюць свае нацыянальныя неакатэхуменальныя групы. 70 дыяцазальных семінарый Redemptoris Mater Маці Адкупіцеля - рыхтуюць юнакоў для святарскага паслугоўвання ў рэчышчы Руху. Актыўнаы ўдзел у ім прымаюць хрысціянскія сем'і. Сёння ж на прэсканфярэнцыі прадстаўлены журналістам надвячоркам у пятніцу ў Рыме айцом Маріо Пецці, спадарыняй Кармен Фернандэс і спадаром Кіко Аргуэлла- адказнымі руху тэксты Дэкрэту і Статуту.
Яны былі значна апрацаваны і адрэдагаваны напрацягу некалькіх месяцаў. Неакатэхумены дзякуюць Свяцейшаму Айцу за высокую ацэнку сучаснага апостальства праз новыя рухі і, у прыватнасці, праз неакатэхуменальную форму новай Эвангелізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.