2008-06-13 13:59:43

Кiтай пераадольвае наступствы землятрусу.


“Пасля перажытага землятрусу ў Кiтаi пачынаюць нараджацца надзеi на будучыню”, - сказаў бiскуп Гангконга, кардынал Юзеф Дзэн Дзэ-кiун у сваiм казаннi пад час Богаслужбы ў памяць аб шматлiкiх ахвярах стыхiйнага бедства. “Урад, - падкрэслiў кардынал, - прыняў дапамогу ад iншых дзяржаў i таксама дазволiў iншаземным СМI паведамляць аб драматычнай сiтуацыi, якая склалася ў правiнцыi Сiшуань. Гэта гаворыць аб большiм адкрыццi ўладаў i спрыяе падвышенню ўзроўня захавання праў чалавека. З гэтага землятрусу нарадзiўся новы Кiтай”, - зазначыў каталiцкi ерарх.
Больш за тысячу католiкаў сабралiся ў Ганконгу ў катэдральным касцёле Беззаганага Зачацця каб малiцца за тых, што загiнулi, прапалi без вестак, тых, што выжылi, i тых, якiя ўдзельнiчаюць у лiквiдацыi наступстваў землятрусу.
“У сярэдзiну пакутаў, выклiканых трагедыяй, - сказаў монс. Дзэн Дзэ-кiун, - Бог паставiў чалавечую высокароднасць, якая выявiлася праз любоў да ахвяраў. Не трэба хутка забывацца аб ахвярах Сiшуаня: патрэбна доўгая i складаная дапамога, удзельнiчаць у якой павiнен увесь кiтайскi народ”.
Па паведамленню iнфармацыйнага агенства “Asia News”, ужо прарыты канал даўжынёй 475, шырынёй 10 i глыбiнёй 13 метраў, каб адвесцi воду з возера Тангяшань, узровень якога падняўся да небяспечнага ўзроўню ў вынiку землятрусу. Дажджы ў гэтай зоне спынiлiся. У вогуле, здаецца, што на сёняшнi момант сiтуацыя знаходзiцца пад кантролям, хаця ж каля мiльёна асобаў гэтай зоны гатовы ўцякаць у любы момант. У горным раёне Яiнгкiу каля 10 тысяч вайскоўцаў шукаюць рэшткi верталёта, якi знiк 31 траўня з 19 асобамi на борце. Усе знойдзеныя ахвяры стыхii пахаваны ў зямлю цi былi крэмiраваны, каб пазбегнуць узнiкнення эпiдэмii. Пацярпелым людзям, якiя жывуць у палатачных гарадках арганiзаваных урадам, дапамагае шмат лекараў. Зона разбурэнняў такая вялiкая, што ратаўнiкам яшчэ не ўдалося дабрацца да некаторых iзаляваных населенных пунктаў. У горадзе Вуфу ўсе будынкi захавалiся ў больш-меньш добрым стане, зруйнавана толькi мясцовая школа, у якой знаходзiлася 129 вучняў – усе яны загiнулi. Бацькi вучняў патрабуюць пакарання будаўнiкоў, якiя дрэнна зрабiлi сваю працу.
Дабрачынная каталiцкая арганiзацыя “Карытас” Гангконга сабрала для ахвяраў землятрусу паўтара мiльёна долараў ЗША, якiя былi ахвяраваны мясцовымi вернiкамi-католiкамi.







All the contents on this site are copyrighted ©.