2008-06-12 12:49:35

У Бабруйску адбылося паседжанне епархiяльнай камiсii па кананiзацыi.


Адбылося працоўнае паседжанне камiсii па кананiзацыi Бабруйскай праваслаўнай епархii пад старшынствам iярэя Дзмiтрыя Первiя.
Камiсiяй быў падрыхтаваны сiнодзiк, у якiм сабраны iмёны сарака святароў, што неслi сваё пастырскае служэнне ў межах сучаснай Бабруйскай епархii i пацярпелi ад камунiстычных уладаў у мiнулым стагоддзi. Многiя са згаданых святароў ужо ўзнесены да алтарнай хвалы, у якасцi мясцовых святых у iншых епархiях Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату.
Як паведамiў старшыня камiсii iярэй Дзмiтрый Первiй, у блiжэйшы час у сiнодзiк будуць унесены iмёны яшчэ трыццацi святароў, над складам жыццярысаў якiх цяпер працуюць члены камiсii.







All the contents on this site are copyrighted ©.