2008-06-12 12:50:28

Апостальскi нунцый у ЗША ацэньвае вельмi пазiтыўна вынiкi падарожжа Бенедыкта XVI° у Паўночную Амерыку.


- “Бачанне амерыканцамi Бенедыкта XVI°, у параўнаннi з тым якое яны мелi раней, змянiлася, таксама як i стаўленне да Каталiцкай Царквы”, - сказаў у сваiм iнтэрв’ю ватыканскай газеце “Osservatore Romano” Апостальскi нунцый у ЗША монс. Самбi.
Згаданае iнтэрв’ю ён даў з нагоды вiзiта Прэзiдэнта Буша ў Ватыкан. Арцыбiскуп Пiетро Самбi адзначыў вялiкi станоўчы ўплыў, якi аказаў на амерыканцаў вiзiт Свяцейшага Айца ў ЗША 15 – 20 красавiка бягучага года. Ватыканскi дыпламат падкрэслiў таксама i тую надзвычайную гасцiннасць, з якой Папа быў прыняты амерыканскiм прэзiдэнтам. “Размова памiж iмi мела прыватны характар. Змест яе мы ведаем толькi з той часткi, якая была пададзена да публiкi”, - сказаў Апостальскi нунцый.
На яго думку, вельмi важным з’яўляецца тое, што Свяцейшы Айцец падкрэслiў “святую свецкасць” ЗША, краiны, дзе “да рэлiгii, ва ўсёй разнастайнасцi яе выяўленняў, не толькi ставяцца талерантна, але i лiчаць яе “душой” нацыi i асноўнай гарантыяй праў i абавязкаў чалавека”.
Монс. Самбi лiчыць, што “Бенедыкт XVI° не забыў, што знаходзiцца на тэрыторыi супермагутнай дзяржавы свету i адзначыў важнасць мiсii мясцовай Царквы ў гэтым сэнсе”, заклiкаючы яе “здзяйсняць сваю мiсiю эвангелiзацыi настойлiва i свабодна, надаючы асаблiвую увагу развiццю чалавека, не забываючы таксама аб заслугоўваючых крытыкi рэчах i ўносячы тым самым свой уклад у развiццё годнага асобы грамадства”.







All the contents on this site are copyrighted ©.