2008-06-10 13:14:47

Бiскупы Акiянii абмеркавалi праблемы Царквы ў iх рэгiёне.


Царква Акiянii з новым дынамiзмам працягвае свой шлях новай эвангелiзацыi. У гэтым годзе будзе адзначацца X° гадавiна першай Спецыяльнай ассамблеi Сынода бiскупаў Акiянii, якая прайшла з 22 лiстапада да 12 снежня 1998 года ў Рыме. У лютым бягучага года Спецыяльная рада Сынода бiскупаў сабралася зноў. Члены рады абмеркавалi справы, злучаныя з падрыхтоўкай да Сусветнага дня моладзi ў Сiднэi, у якiм прымуць удзел каля 200.000 маладых людзей з розных куткоў свету. Пад час сустрэчы была звёрнута асаблiвая ўвага на захавання праў чалавека, на бiяэтыку, на адносiны памiж навукай i недатыкальнасць чалавечай асобы, на праблемы сямьi, як аснове грамадства. Таксама абмяркоўалiся праблемы рэлатывiзму, iнкультурацыi, мiжрэлiгiйнага i мiжканфесыйнага дыялогу i экалагiчныя пытаннi.
У тым, што тычыцца вялiкiх надзей, якiя ускладаюцца на Сусветны дзень моладзi ў Сiднэi, бiскупы чакаюць новай хвалi ўмацавання веры ў Эвангелле ў нашай сучаснай рэчаiснасцi.
Сынадальная Асамблея, якая праходзiла ў 1998 годзе ў Рыме, у рамках падрыхтоўкi да святкавання Вялiкага юбiлею 2000 года, была знакам еднасцi Царквы ў Акiянii. У ёй прымалi ўдзел каля 80 мясцовых бiскупаў, якiя прадставiлi цяжкасцi i надзеi сваiх вернiкаў. Праблема iнкультурацыi Эвангелля застаецца i на сёняшнi дзень асноўнай у кантэксце эмiграцыi i слабой адукацыi людей, што стварае iдэальную глебу для дзейнасцi розных сектаў.
У больш развiтых краiнах заходняга кшталту, як, напрыклад, Аўстралiя i Новая Зэландыя, маюцца праблемы секулярызму, што робiць болей складаным для католiкаў удзел у публiчных дыскусiях. Але былi адзначаны i пазiтыўныя моманты – такiя як падвышэнне якасцi выхавання ў каталiцкiх школах i ўдзел католiкаў у сацыяльнай актыўнасцi. Падводзячы вынiкi Сынода для Акiянii ў Апостальскiм заклiке “Царква ў Акiянii”, Свяцейшы Айцец Ян Павел II° напiсаў, што “новая эвангелiзацыя ёсць прыярытэтным напрамкам дзейнасцi для Царквы ў Акiянii”. Яна павiнна тычыцца сэнса iснавання сучаснага чалавека i ўсiх праблем сацыяльна-культурнага тыпу.
За мiнулыя дзесяць гадоў Царква Акiянii кiравалася ў сваiм жыццi пастановамi згаданага Сыноду.
Акiянiя займае трэцюю частку Зямлi, але яе насельнiцтва складае толькi тры мiльёна чалавек. Акрамя трох вялiкiх астравоў (Аўстралiя, Новая Зэландыя, Папуа Новая Гвiнэя), у яе склад уваходзяць тысячы маленькiх астравоў, падзеленых памiж сабой аграмаднымi акiянскiмi абшарамi, што выклiкае праблемы камунiкацыйнага характара. Першыя навiны аб Акiянii прывезлi ў Еўропу галандскiя маракi i каталiцкiя мiсiянары. Адзiн з iх а.Вiтторiо Рiччiо, прыёр кляштара даменiканаў у Манiле. Ён склаў i даслаў у Рым першую мапу Аўстралii i блiжйшых да яе астравоў Акiянii ў 1676 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.