2008-06-06 14:59:07

У iтальянскiм горадзе Лукка будзе цэнтр румынскай праваслаўнай дыяцэзii.


Лукка зрабiлася важным экуменiчным цэнтрам. Год таму арцыбiскуп гэтага вядомага iтальянскага горада монс. Кастелланi даў згоду на тое, каб монс. Сiлуан Спан стаў першым бiскупам праваслаўнай румынскай дыяцэзii ў Iталii. У цэрымонii iнтранiзацыi, сярод iншых, прыймаў удзел арцыбiскуп Язэп, праваслаўны мiтрапалiт Заходняй i Цантральнай Еўропы, якi мае сядзiбу ў Парыжы, бiскуп iтальянскага горада Тэрнi, монс. Палья, Старшыня камiсыi бiскупскай канфярэнцыi Iталii да спраў экуменiзма i дыялога з iншымi рэлiгiямi i веравызнаннямi.
“Нашы людзi, - сказаў бiскуп Сiлуан Спан, - знаходзяцца ў сiтуацыi духоўнай i фiзiчнай адарванасцi ад сваёй краiны”. Перад усiм мы павiнны займацца апекай людзей, якiя патрабуюць духоўную ежу, сардэчную падтрымку, але таксама i нармальную ежу, у якой маюць патрэбу, каб мець нармальнае жыццё”.
Монс. Сiлуан, вiкарый для праваслаўных румынаў у Iталii, будзе жыць непадалёк ад Рыма i будзе каардынаваць дзейнасць 65 праваслаўнымi румынскiмi парафiямi ў Iталii. У горадзе Лукка знаходзяцца каля 600 вернiкаў, якiм служыць а. Лiвiу Марiна. “Гэта парафiя ёсць сымвалам выдатных адносiнаў памiж католiкамi, рэфармiстамi i праваслаўнымi ў Лукке, - зазначыў арцыбiскуп Кастелланi. Заснаванне праваслаўнай румынскай дыяцэзii ў Iталii напаўняе нас радасцю. Гэта ўводзiць нас у стан экуменiзма, якi павiнен прывесцi нас да ўзаемнага прыняцця ў iмя братэрства ў Хрыстусе i ў пошуку мiра”, - зазначыў арцыбiскуп.







All the contents on this site are copyrighted ©.