2008-06-06 14:57:56

З 9 да 15 чэрвеня ў Львове пройде Сацыяльны экуменiчны тыдзень.


Сацыяльны экуменiчны тыдзень йдзе ў Львове з 9 да 15 чэрвеня пад лозунгам “Паклапацмiся аб блiзкiм”. Ва Украiне такое мерапрыемства адбудзiцца ўпершыню. Сярод запланаваных акцый арганiзатары выдзяляюць акадэмiчную канфярэнцыю пад назвай “Украiнскi кааператыўны рух”, у якой прымуць удзел прадстаўнiкi Царквы, грамадскiх арганiзацый i навуковыя супрацоўнiкi з Украiны, Францыi, Iталii i ЗША. У рамках Сацыяльнага экуменiчнага тыдня будуць прачытаны лекцыi для супрацоўнiкаў хрысцiянскiх i гебрэйскiх сацыяльных арганiзацый i фестываль культур, пад час якога жыхары i госцi Львова будуць мець магчымасць наведаць фотавыставу, убачыць пастаноўкi “Глорыя” i “Свет цудоўны” у выкананнi акцёраў Львоўскага духоўнага тэатра “Уваскрасенне”; паглядзець фiльмы на сацыяльную тэматыку, а таксама паслухаць канцэрт духоўнай музыкi i спеваў.
Маладзёвы канцэрт хрысцiянскай музыкi “Паклапацiмся аб блiзкiм” адбудзiцца 14 чэрвеня на плошчы Рынак у Львове.
Мэта мерапрыемства – данесцi да людзей праз музыку, спевы, слова хрысцiянскiя вартасцi веры, надзеi i любовi, каб людзi навучылiся думаць не толькi аб уласным жыццi, але i аб жыццi тых, што знаходзяцца абок нас. “Мы таксама жадаем заклiкаць маладых людзей быць не абыякавымi да сацыяльных праблемаў, з якiмi яны сустракаюцца штодзённа”, - гавораць арганiзатары Сацыяльнага экуменiчнага тыдня.
Сабраныя пад час мерапрыемства грошы будуць перададзены дзецям, хворым на аутызм.







All the contents on this site are copyrighted ©.