2008-06-05 13:45:52

Кiраўнiк прэсавай службы Ватыкану паведамiў журналiстаў аб стаўленнi Бенедыкта XVI° да спосабу падання iнфармацыi.


Кiраўнiк прэсавага бюро Святога Пасада, а. Федэрыко Ламбардзi, якi кiруе таксама нашым Радыё i Ватыканскiм тэлевiзiйным цэнтрам, прыняў удзел у штогадовым спатканнi супрацоўнiкаў СМI Канады i ЗША. Пад час сустрэчы, якая прайшла 30 траўня бягучага года ў Таронто, а. Ломбардзi звярнуў увагу на адносiны памiж Свяцейшым Айцом i сродкамi iнфармацыi. “Бенедыкт XVI°, - сказаў галава прэсавай службы Ватыкану, - не пазьбягае дэлекатных тэмаў i мае мужнасць гаварыць праўду”.
Папа са сталым iнтэрэсам назiрае за рэакцыяй на кожную сваю пiсьмовую цi вусную заяву. Пасля кожнага падарожжа за мяжу, Бенедыкт XVI°, як i Ян Павел II°, збiрае ў Ватыкане кiраўнiкоў сродкаў камунiкацыi менавiта дзеля таго, каб даведацца якiя былi пададзены тлумачэннi i “ключы” для зразумення ягоных думак у СМI. “Бенедыкт XVI°, - зазначыў а. Ломбардзi, - iмкнецца зразумець i прыняць пад увагу дынамiку камунiкацыi ў сучасным свеце, але пры гэтым ён не выстаўляе нiякiх умоў”. “Таксама i мы, у якасцi тых, што паведамляюць, не павiнны занадта абумоўлiваць iнфармацыю у рамках ад мiфа да ўпэўненасцi ў тым, што навiна можа быць эфектыўнай, толькi калi з’яўляецца канфлiктнай”. “Трэба быць рэалiстамi i выкрываць зло: у гэтым Бенедыкт XVI°, - сцвердзiў галава прэсавай службы Ватыкану, - адмаўляецца ад кампрамiсаў: ён вельмi крытыкуе рэлатывiзм. Папа ўпэўнены, што iснуюць гульнi вельмi небяспечныя для чалавека, для грамадства i для будучынi”. “Фундаментальныя прынцыпы, аб якiх гаварыў Свяцейшы Айцец таксама i пад час нядаўняй прамовы ў сядзiбе ААН у Нью-Йорку, былi пададзены iм без эфектных фразаў, накiраваных на тое, каб выклiкаць сэнсацыю. Дзеля таго, каб адказаць належным чынам на выклiкi сучасных сродкаў камунiкацыi, - падкрэслiў а. Ломбардзi, - трэба мець адвагу казаць праўду з яснасцю, з верай у правату i мець цярпенне пры паданнi сур’ёзнай iнфармацыi. Таму што найлепшы шлях – гэта той, на якiм магчыма пазбегнуць перашкодаў наiўнага аптымiзму i радыкальнага песымiзму, што не верыць у прысутнасць i моц Божай Ласкi”.
Бенедыкт XVI°, - сказаў на прыканцы сваёй прамовы а. Федэрыко Ломбардзi, - ужо не проста вялiкi настаўнiк, ён усё болей з’яўляецца пастырам лiслiвага чалавецтва”; “мы павiнны, у якасцi супрацоўнiкаў сродкаў камунiкацыi, здолiць ацанiць i ўсё лепей улiчваць згаданыя аспекты, што раней захоўвалi асобныя рысы асобы Папы ў ценi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.